• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Free Belarus Center запускае выязную стыпендыяльную праграму для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі (дэдлайн — 12 сакавіка)

    Free Belarus Center запускае выязную стыпендыяльную праграму для беларускіх актывістаў_акжурналістаў_ак і праваабаронцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізаваць свой уласны праект альбо пройдуць стажыроўку ў профільнай арганізацыі ў Варшаве цягам 3 месяцаў.

    Удзельнікі_цы, якія жадаюць прайсці стажыроўку, павінны самастойна знайсці арганізацыю і дамовіца з ёй.

    Апліканты_кі, якія плануюць рэалізоўваць уласны праект, павінны пазначыць ідэю праекта і шляхі яго рэалізацыі. Праект павінен быць рэалізаваны ў межах аднаго з напрамкаў:

    • інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных беларускіх падзей;

    • праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі;

    • сацыяльныя праекты, звязаныя з Беларуссю;

    • культурныя праекты, звязаныя з Беларуссю.

    У абодвух варыянтах стыпендыі пражыванне і транспарт — пакрываюць арганізатары.

    Працягласць праграмы — 3 месяцы (з 1 красавіка па 1 ліпеня).

    Праграма таксама прадугледжвае абавязковую адукацыйную частку. Стыпендыяты_кі пройдуць праграму трэнінгаў, накіраваную на развіццё рэлевантных навыкаў.

    Для падачы заяўкі на стыпендыяльную праграму патрэбна дадаць матывацыйны ліст. Ён павінен быць не менш, чым 250 словаў.

    Пад час праходжання праграмы ўдзельнікі_цы будуць знаходзіцца ў Польшчы.

    Дэдлайн: 12 сакавіка (уключна)

    Па ўсіх пытаннях пішыце: freebelaruscenter@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці