• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Free Belarus Center запрашае на рэзiдэнцыю ў Партугалію. Чакаюць і журналістаў (дэдлайн — 9 лютага)

    Free Belarus Center запускае стыпендыяльную рэзідэнцыю для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў у Партугаліі. Адабраныя стыпендыянты_кі змогуць рэалізоўваць свой уласны праект цягам васьмі тыдняў, знаходзячыся ў Партугаліі і пры неабходнасці працягваючы сваю асноўную працу дыстанцыйна.

    Хто можа падаць заяўку: дасведчаныя працаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, журналісты_кі, даследчыкі_цы з пацверджаным досведам працы ў сектары НДА, незалежных СМІ ці даследніцкіх цэнтрах не меней за 3 гады. Актывісты_кі з Беларусі, якія пражываюць у краіне ці за яе межамі.

    Заяўкі прымаюцца ад аплікантаў_ак, якія знаходзяцца на стадыі рэалізацыі ўласнага праекта, распрацоўкі праектных канцэпцый, медыя-кампаній, журналісцкіх расследаванняў і сацыяльных даследаванняў, але патрабуюць бяспечных, спакойных і рэкрэацыйных варункаў, якія б дапамаглі прадухіліць выгаранне.

    Напрамкі патэнцыйных праектаў:

    • Інфармацыйныя праекты, накіраваныя на асвятленне актуальных беларускіх падзей.

    • Праекты, звязаныя з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі і ў краінах, дзе ёсць беларуская дыяспара.

    • Сацыяльныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларуская дыяспара.

    • Культурныя праекты, звязаныя з Беларуссю і краінамі, дзе ёсць беларускія актывісты_кі.

    Якія напрамкі не падтрымліваюцца стыпендыяй:

    • Праекты і ініцыятывы, якія накіраваныя на дзяцей і падлеткаў;

    • Некалькі мерапрыемстваў, не звязаных паміж сабой агульнай мэтай;

    • Правядзенне і арганізацыя канферэнцый, трэнінгаў, інш.

    Па выніках рэзідэнцыі чакаецца, што ўдзельнікі_цы змогуць прадставіць канкрэтныя рэзультаты сваёй працы.

    Працягласць рэзідэнцыі — 8 тыдняў.
    Пачатак стыпендыяльнай рэзідэнцыі — 11 сакавіка.

    Арганізатары_кі цалкам забяспечваюць пражыванне, праезд, стыпендыю ў памеры 500$ раз на месяц, а таксама юрыдычную, псіхалагічную, ментарскую і экспертную падтрымку па запыце.

    Для падачы заяўкі на стыпендыяльную праграму патрэбна дадаць CV і рэкамендацыйныя лісты ад двух асоб.

    Арганізатары не могуць гарантаваць падтрымку ў атрыманні візы.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн падачы заяўкі — 9 лютага (уключна).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці