• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фотаконкурс Sony World Photography Award

    Сусветная арганізацыя фатаграфіі прымае заяўкі на штогадовы конкурс "Sony World Photography Award". Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя фатографы і аматары.

    Намінацыі конкурсу: прафесіянальная, адкрыты конкурс, нацыянальная, моладзевая, студэнцкая.

    Пераможца ў прафесіянальнай намінацыі атрымае прэмію ў 25 тыс. даляраў ЗША, у адкрытай — 5 тыс. даляраў ЗША. Навучальная ўстанова пераможцы ў студэнцкай намінацыі атрымае фотаабсталяванне на суму 30 тыс. еўра.

    Пераможцы конкурсу атрымаюць абсталяванне Sony і магчымасць здзейсніць вандроўку ў Лондан і ўзяць удзел у цырымоніі ўзнагароджання ўвесну 2017 года (арганізатары пакрываюць авіяпералёт, пражыванне ў гатэлі на 2 сутак).

    Працы пераможцаў увойдуць у экспазіцыю «World Pho­to Lon­don».

    Тэрмін падачы заяўкі:

    • намінацыя для студэнтаў — да 5 снежня;
    • моладзевы і адкрыты конкурс — да 5 студзеня;
    • намінацыя для прафесіяналаў — да 10 студзеня 2017 года.

    Падрабязнасці тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці