Фотаконкурс Sony World Photography Award
Сусветная арганізацыя фатаграфіі прымае заяўкі на штогадовы конкурс "Sony World Photography Award". Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прафесійныя фатографы і аматары.
Намінацыі конкурсу: прафесіянальная, адкрыты конкурс, нацыянальная, моладзевая, студэнцкая.
Пераможца ў прафесіянальнай намінацыі атрымае прэмію ў 25 тыс. даляраў ЗША, у адкрытай — 5 тыс. даляраў ЗША. Навучальная ўстанова пераможцы ў студэнцкай намінацыі атрымае фотаабсталяванне на суму 30 тыс. еўра.
Пераможцы конкурсу атрымаюць абсталяванне Sony і магчымасць здзейсніць вандроўку ў Лондан і ўзяць удзел у цырымоніі ўзнагароджання ўвесну 2017 года (арганізатары пакрываюць авіяпералёт, пражыванне ў гатэлі на 2 сутак).
Працы пераможцаў увойдуць у экспазіцыю «World Photo London».
Тэрмін падачы заяўкі:
- намінацыя для студэнтаў — да 5 снежня;
- моладзевы і адкрыты конкурс — да 5 студзеня;
- намінацыя для прафесіяналаў — да 10 студзеня 2017 года.
Падрабязнасці тут.