• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фонд «Ідэя»: Конкурс журналісцкіх матэрыялаў пра КСА (Беларусь)

    Фонд "Ідэя" сумесна з кампаніяй Velcom ладзіць конкурс лепшых публікацый пра карпаратыўную сацыяльную адказнасць (КСА).

    Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты друкаваных, электронных і аўдыёвізуальных СМІ, журналісты-фрылансеры і блогеры.

    Намінацыі конкурсу:

    1. «Лепшы матэрыял, які папулярызуе КСА сярод прадстаўнікоў бізнэсу і грамадскасці ў Беларусі (з прыкладамі практык)».

    2. «Лепшы матэрыяла аб КСА-праектах кампаніі Vel­com».

    3. «Лепшы матэрыял пра V‑ты Міжнародны форум па КСА».

    Мэта конкурсу — папулярызацыя карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў Беларусі, прамоўцыя прынцыпаў КСА сярод бізнэсу і шырокай грамадскасці, заахвочванне да асвятлення V‑га Міжнароднага форуму па КСА ў Мінску.

    Конкурсная публікацыя/сюжэт/праграма мусіць быць прысвечана праектам сацыяльна адказнага бізнэсу, уключаць прыклады айчынных практык у сферы КСА і быць скіравана на папулярызацыю КСА сярод прадстаўнікоў беларускага бізнэсу і грамадскасці.

    Пры ацэнцы конкурсных матэрыялаў і вызначэнні пераможцаў улічваюцца наступныя крытэры:

    - адпаведнасць умовам конкурсу;

    - даступнасць;

    - ступень раскрыцця тэмы;

    - практычная значнасць матэрыялу.

    Мовы конкурсу — руская, беларуская. Аўтарскія матэрыялы прымаюцца па 11 снежня 2015 года на е‑мэйл: pr@velcom.by (з тэмай ліста «КСА-Конкурс»), альбо на паштовы адрас: 220030, Беларусь, Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 36–2.

    Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць:

        для друкаваных выданняў — электронную версію ў фармаце «Word» і скан-копію старонкі з публікацыяй;
        для анлайн-выданняў і блогаў — электронную версію ў фармаце «Word» і спасылку на матэрыял, змешчаны ў сеціве Інтэрнэт;
        для тэлеканалаў/радыё — запіс праграмы і/альбо сюжэта (на лічбавым носьбіце), а таксама гіперлінк для іх запампоўвання з агульнадаступнага рэсурсу ў сеціве Інтэрнэт.

    Падрабязна з умовамі конкурсу можна азнаёміцца тут.

    Прызы конкурсу:

    1. лічбавая фотарамка teX­et;
    2. шматфункцыянальны перахаднік (адаптэр + картрыдэр USB);
    3. знешні акумулятар «Ener­gy Sis­tem Extra Bat­tery 10000»;
    4. радыёпраектар;
    5. стылёвы заплечнік для ноўтбука;
    6. заплечнік Vel­com.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці