Фонд BYSOL абвяшчае прыём заявак на гранты да 10 000 еўра (дэдлайн — 15 кастрычніка)
Да ўдзелу Фонд BYSOL заклікае беларускія арганізацыі, ініцыятывы, актывістаў, а таксама медыяпраекты ў галіне ўмацавання грамадзянскай супольнасці, абароны правоў чалавека, дэмакратыі і культуры памяці.
Фонд BYSOL абвяшчае прыём заявак на гранты для актывістаў і грамадзянскіх ініцыятыў з мэтай падтрымкі іх праектаў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне.
Хто можа ўдзельнічаць?
Беларускія арганізацыі, ініцыятывы і актывісты ў Беларусі, Літве, Польшчы, Грузіі і Нямеччыне (якія працуюць не больш за пяць гадоў), якія рэалізуюць праекты ў галіне ўмацавання грамадзянскай супольнасці, абароны правоў чалавека, дэмакратыі і культуры памяці.
Тэрмін рэалізацыі праектаў ад 3 да 6 месяцаў (старт 1 лістапада 2024 года).
Якая сума падтрымкі?
Фонд BYSOL прадаставіць на конкурснай аснове падтрымку як мінімум 10 праектам на агульную суму — 62 000 еўра.
Міні-гранты: праекты з бюджэтам да 5 000 еўра.
Мідзі-гранты: праекты з бюджэтам да 10 000 еўра — для ініцыятыў і актывістаў, якія маюць досвед паспяховай рэалізацыі папярэдніх грантавых праектаў (не абавязкова з праграмамі BYSOL).
Што можа быць падтрымана?
- Праекты, накіраваныя на ўмацаванне грамадзянскай супольнасці.
- Праекты, накіраваныя на абарону правоў чалавека.
- Праекты, накіраваныя на падтрымку сацыяльна-уразлівых груп насельніцтва Беларусі, якія пацярпелі ад рэпрэсій.
- Валанцёрскія ініцыятывы, якія дапамагаюць рэпрэсаваным беларусам.
- Праекты, накіраваныя на развіццё дэмакратычных прынцыпаў і вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем унутры Беларусі.
- Праекты, накіраваныя на працу з тэмай культуры памяці.
Як падаць заяўку?
Перайдзіце на сайт initiatives.bysol.org, азнаёмцеся з правіламі і запоўніце заяўку! Заяўкі прымаюцца па 15 кастрычніка 2024 уключна.
Пытанні па запаўненні заяўкі можна задаць у тг-акаўнце: @bysol_initiatives.