Фестываль фільмаў, створаных жанчынамі (да 1 жніўня)
22 ліпеня 2021
Міжнародны кінафестываль жаночых фільмаў «КІН» («кін» па-армянску значыць «жанчына»), арганізаваны фондам LIZA (Legal Gender Cultural Foundation).
Жанчыны-кінематаграфісты усяго свету — аўтары кароткаметражных дакументальных, мастацкіх і анімацыйных фільмаў, могуць прадставіць свае работы на гэты конкурс.
У рамках фестывалю пройдуць конкурс кароткаметражных дакументальных, мастацкіх і анімацыйных фільмаў і рэтраспектыўны паказ фільмаў знакамітых жанчын-рэжысёраў.
Сярод намінацый конкурснай праграмы — «Лепшы фільм» і «Спецыяльны прыз».
На конкурс прымаюцца фільмы даўжынёй менш за 30 хвілін, праца над якімі была скончаная за апошнія тры гады.
Фільмы павінны суправаджацца англійскімі субтытрамі.
Конкурс пройдзе ў Ерэване з 9 па 13 лістапада. Дэдлайн для падачы заявак — 1 жніўня.
Падрабязная інфармацыя (на англійская мове)
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси
12.12.2023
Як фінансуюцца і працуюць галоўныя службы замежнага вяшчання краін свету
21.08.2024
ByPol абвінаваціў СМІ ў негатыўным выстаўленні агітацыі праз бот плана «Перамога»
23.05.2024
Памёр вядомы расійскі тэлежурналіст Мікалай Сванідзэ
12.09.2024