• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фестываль фільмаў на тэму міграцыі запрашае да ўдзелу (да 15 студзеня)

    Стваральнікі фільмаў і відэа па ўсім свеце могуць узяць удзел у гэтым фестывалі. Фонд «Славенская філантрапія» запрашае да ўдзелу ў Міжнародным фестывалі Festival of Migrant Film, які пройдзе ў сталіцы Славеніі Любляне і іншых гарадах Славеніі з 20 па 23 чэрвеня 2022 года.

    Фестываль прымае фільмы і відэа розных жанраў — як дакументальныя, так і мастацкія, прысвечаныя тэмам міграцыі, бежанцаў, інтэграцыі імігрантаў у мясцовыя супольнасці і суіснаванню людзей у мультыкультурных супольнасцях.

    Прымаюцца фільмы на любых мовах, але фільмы, створаныя не на славенскай ці англійскай, павінны суправаджацца субтытрамі на адной з гэтых моў.

    Калі вы жадаеце адправіць сваю працу ў кіна/відэа фармаце, вы можаце зрабіць гэта з дапамогай гэтай сістэмы анлайн-заяўкі.

    Заяўкі прымаюцца да 15 студзеня 2022 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці