• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фестываль дакументальных фільмаў Watch Docs у Польшчы (дэдлайн — 1 жніўня)

    Хельсінкскі фонд па правах чалавека запрашае на фестываль Watch Docs. Аўтары дакументальных фільмаў па тэме правоў чалавека могуць прадставіць працы на конкурс.

    Фестываль дакументальных фільмаў  Watch Docs 2024

    Калі: з 29 лістапада па 8 снежня 2024 года.

    Дзе: у Варшаве, Польшча.

    На конкурс прымаюцца дакументальныя фільмы на тэму правоў чалавека, праца над якімі была скончана пасля 1 студзеня 2023 года.

    Фільмы павінны суправаджацца субтытрамі на англійскай мове.

    Пераможцы атрымаюць прызы ў некалькіх катэгорыях

    • Watch Docs Award за лепшы поўнаметражны дакументальны фільм, 
    • прэмія Марэка Навіцкага за выдатныя заслугі ў адлюстраванні тэмы правоў чалавека ў кіно, 
    • прыз сімпатый гледачоў,
    • Green Dog Award за лепшы фільм аб экалогіі і правах чалавека.

    Удзел у конкурсе бясплатны. Дэдлайн падачы заявак — 1 жніўня 2024 года.

    Больш інфармацыі пра конкурс —  па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці