Фестываль Adami запрашае прадстаўнікоў беларускіх медыяў
Фестываль Adami запрашае да ўдзелу беларускіх журналістаў. Фэст складаецца з шасці намінацый, пераможца ў кожнай атрымае прыз у 2000 €.
Намінанты ўсіх катэгорый будуць запрошаныя на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання ў Кіеве 24-га лістапада. Спецпрыз — месячная стажыроўка ў Страсбургу.
Прыём работ на конкурс — да 10‑га кастрычніка.
Adami — ініцыятыва нямецкай некамерцыйнай арганізацыі Forschungsgruppe Modellprojekte e.V. Фестываль адбываецца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Германіі ў партнёрстве з Еўрапейскім вяшчальным саюзам, Акадэміяй Deutsche Welle і Германскім таварыствам усходнееўрапейскіх даследаванняў. Падтрымку таксама аказваюць такія медыя-партнёры, як французска-нямецкі культурны канал ARTE, грамадскія вяшчальнікі Украіны, Малдовы і Грузіі.
Adami быў створаны для падтрымкі аудыё‑, відэа- журналістаў і медыя-прафесіяналаў у краінах Усходняга Партнёрства. Прадстаўнікі шасці краін могуць браць удзел з працамі, прысвечанымі міграцыі, інтэграцыі і культурнай разнастайнасці ў рэгіёне.
Тры ТВ-катэгорыі:
- Fiction. Прыз за мастацкія і забаўляльныя праграмы і фільмы (мультфільмы, серыялы, тэлешоў). Любыя фармат, працягласць, жанр.
- Non-fiction. Прыз за паўнаметражныя немастацкія і дакументальныя фільмы. Любы фармат, працягласць болей за дзесяць хвілінаў, усе немастацкія жанры.
- News and Short non-Fiction. Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы. Любы фармат, працягласць да дзесяці хвілінаў, любы жанр.
Дзве анлайн-катэгорыі:
- Прыз за вэб‑старонку. Разглядаюцца інавацыйныя вэб-прапановы. Усе фарматы і жанры.
- Приз за онлайн-видео. Разглядаюцца інавацыйныя анлайн-відэа. Усе фарматы і жанры.
Катэгорыя Adami маладосць.
Для спецыялістаў маладзей за 28 год. Могуць быць прадстаўленыя кіна- і тэле-школы, акадэміі, каледжы і школы журналістыкі. Усе фарматы і жанры.
Заяўкі прымаюцца праз афіцыйны сайт фестываля да 10 кастрычніка. Алгарытм падачы: запаўненне рэгістрацыйнай формы — атрыманне рэгістрацынага нумара — загрузка працы.
На youtube-канале фестываля можна паглядзець працы пераможцаў і намінантаў Adami 2015.