• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрасаюз шукае лепшыя журналісцкія працы з Беларусі (да 22 сакавіка)

    Прадстаўніцтва Еўрапейскага ў Беларусіі абвяшчае конкурс журналісцкіх прац па асвятленні праектаў, якія рэалізуюцца ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

    Намінацыі:

    • Найлепшая публікацыя ў СМІ (артыкул, рэпартаж і інш.);

    • Найлепшы фотарэпартаж;

    • Найлепшы відэа- або радыёсюжэт.

    Патрабаванні да ўдзельнікаў

    Удзельнікамі конкурсу могуць быць як штатныя, так і пазаштатныя аўтары зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь СМІ, якія маюць грамадзянства краіны.

    Патрабаванні да матэрыялаў:

    • Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца матэрыялы, апублікаваныя (альбо якія выйшлі ў эфір) у перыяд з 10 студзеня 2017 да 22 сакавіка 2017 уключна.

    • Тэкст матэрыялу і/альбо фотаздымкі, якія яго ілюструюць, а таксама відэа альбо гукавы шэраг павінны быць арыгінальнымі. Не дапускаецца пераказ прэс-рэлізаў і іншае нятворчае выкарыстанне матэрыялаў, падрыхтаваных арганізатарамі конкурсу.

    • У матэрыяле мусіць быць згаданы сайт “Праекты ў Беларусі пры фінансавай падтрымцыЕўрапейскага саюза”, а таксама як мінімум адзін праект, які рэалізуецца ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы ЕС.

    Пераможцы конкурсу ў кожнай з намінацый атрымліваюць прыз у выглядзе перадаплочанай паездкі ў адну з краін Еўрапейскага саюза на семінар (да 3 дзён уключна), па тэматыцы, адпаведнай тэматыцы намінацыі, у якой удзельнік атрымаў перамогу.

    Дэдлайн падачы заяўкі – 22 сакавіка 2017 уключна.

    Заяўкі накіроўваюцца адным лістом у электронным выглядзе на адрас pressa@ezerin.com альбо паштовым адпраўленнем на адрас: Беларусь, 220123, г. Мінск, вул. Веры Харужай, дом 22, офіс 603, ПРУП “Эзерын” з пазнакай“Конкурс”.

    Па дадатковую інфармацыю варта звяртацца па наступных кантактах арганізатара: тэл. (017) 294 86 63, e‑mail: pressa@ezerin.com.

    Больш падрабязнасцей па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці