EU4CULTURE: конкурс праектаў мабільнасці прадстаўнікоў творчых прафесій (дэдлайн 29 мая 2022)
Праект EU4Culture аб’яўляе першы конкурс заявак на праграму мабільнасці па падтрымцы беларускіх прадстаўнікоў творчых прафесій і прафесіяналаў у сферы культуры.
У межах конкурсу прымаюцца заяўкі на стажыроўкі, азнаямленчыя паездкі, канферэнцыі, праграмы прафесійнага разціцця, міжнародныя сустрэчы і іншыя мерапрыемствы, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.
Праект падтрымлівае чатыры тыпы мабільнасці:
-
кароткатэрміновыя паездкі (7–10 каляндарных дзён) – максімум 1500 еўра;
-
сярэднетэрміновыя паездкі (да 5 тыдняў) – максімум 3500 еўра;
-
Доўгатэрміновыя паездкі (да 12 тыдняў) – максімум 5000 еўра;
-
Удзел у анлайн-мерапрыемствах – максімум 1000 еўра.
Праекты мабільнасці могуць быць рэалізаваны ў перыяд з ліпеня 2022 года па ліпень 2023 года і ахопліваюць краіны-члены Еўрапейскага саюза, краіны-партнёры ЕС і іншыя еўрапейскія краіны.
Хто можа падаць заяўку?
Прымаюцца толькі індывідуальныя заяўкі ад прадстаўнікоў усіх творчых прафесій і прафесіяналаў сферы культуры.
Агульныя патрабаванні да кандыдатаў:
-
быць старэйшым за 18 гадоў на момант падачы заяўкі;
-
мець беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай.
Як падаць заяўку?
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць пералічаныя ніжэй дакументы на электронную пошту mobilityprojects@protonmail.com (усе дакументы павінны быць на англійскай мове):
-
запоўненая форма заяўкі;
-
дадатак A – бюджэт (файл Excel, абавязкова кіравацца ўзорам);
-
дадатак B – запрашэнне ад прымаючай арганізацыі, партнёрскае пагадненне, праграма фестывалю або іншае пацверджанне наяўнасці праграмы паездкі;
-
дадатак C: рэзюмэ (CV) або партфоліо.
З падрабязнай інфармацыяй пра ўмовы конкурсу можна азнаёміцца тут:
Апошні тэрмін падачы заяўкі: 29 мая 2022 года (поўнач па CET).