EFJ запрашае да ўдзелу ў неканферэнцыі «Стварэнне еўрапейскага дапаможніка па медыяпісьменнасці для рэдакцый» у Брусэлі
Еўрапейская федэрацыя журналістаў запрашае прыняць удзел у неканферэнцыі «Стварэнне еўрапейскага дапаможніка па медыяпісьменнасці для рэдакцый», якая пройдзе ў Брусэлі, 6 лістапада 2018 года.
ЕЎРАПЕЙСКІ ДАПАМОЖНІК ПА МЕДЫЯ-ПІСЬМЕННАСЦІ ДЛЯ РЭДАКЦЫЙ
Еўрапейская федэрацыя журналістаў прымае ўдзел у новым праекце пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі, сумесна з Глабальнай сеткай рэдактараў (GEN вядучы партнёр), Асацыяцыяй выдаўцоў Партугаліі (APImpressa) і Форумам журналістаў і СМІ FJUM.
Праект накіраваны на аднаўленне даверу да рэдакцый і прасоўванне медыяпісьменнасці. Гэта будзе дасягнута за кошт шэрагу «неканференцый» — канферэнцый з вялікай доляй гнуткасці, на якіх адбываецца шэраг дэбатаў адпаведна патрэбам і запытам удзельнікаў мерапрыемства.
Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.
ЕФЖ адказвае за правядзенне другой неканферэнцыі, якая адбудзецца 6 лістапада 2018 года ў Брусэлі. Як журналісты ўзаемадзейнічаюць з карыстальнікамі медыя-кантэнту, як яны могуць дапамагчы спыніць распаўсюд дэзінфармацыі і якія інструменты могуць дапамагчы ім у гэтым? Вынікі гэтай сустрэчы лягуць у аснову распрацоўкі дапаможніка па медыяпісьменнасці, якімі будуць карыстацца рэдакцыі па ўсёй Еўропе.
РЭГІСТРАЦЫЯ
З ‑за абмежаванай колькасці месцаў арганізатары просяць зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://www.surveymonkey.com/r/3KXSLGX
Сакратарыят пакідае за сабой права адбору ўдзельнікаў. Будуць абраныя толькі прафесіяналы, якія маюць вопыт / цікавасць да пытанняў медыяпісьменнасці.
-
Апошні тэрмін рэгістрацыі — 1 кастрычніка 2018.
-
Працоўная мова — англійская
-
Выдаткі на праезд і пражыванне будуць кампенсаваныя.