• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дыскусія з Яўгенам Магдам: Пра/антыбеларускія настроі ва ўкраінскай палітыцы, лабісты беларускага пытання і ўкраінскія эксперты ў беларускіх медыя?

    Большасць беларускіх медыйшчыкаў пачынаюць раніцу з навінаў з Кіева — увесь кантынент сочыць за ваеннымі падзеямі і трымае кулачкі за Украіну. Але пытанне дакладнасці і адэкватнасці інфармацыі пра вайну ў сусветных, у тым ліку і беларускіх медыя, застаецца вострым: каму з экспертаў даваць слова, да якіх крыніц прыслухоўвацца?

    Для беларусаў таксама важна, як адлюстроўваецца наша краіна на старонках украінскіх выданняў. Пра гэта і іншае мы пагаворым падчас дыскусіі са знаўцам Беларусі і Украіны, палітолагам, дырэктарам Інстытута сусветнай палітыкі Яўгенам Магдам.

    • Да каго з палітыкаў, палітолагаў, экспертаў і вайсковых варта прыслухоўвацца, рыхтуючы матэрыялы пра Украіну для нашых медыя?

    • Хто фармуе медыйны вобраз Беларусі ва Украіне сёння?

    • Што важна ведаць беларусам пры асвятленні падзей ва Украіне?

    Сустрэча пройдзе ў адкрытым фармаце і будзе карысная журналістам, рэдактарам, блогерам і ўсім, хто рыхтуе інфармацыю пра ўкраінска-беларускія дачыненні і падзеі ва Украіне.

    Дыскусія пройдзе 13 чэрвеня (аўторак) а 19:00 па Мінску і Кіеве (а 18:00 па Варшаве і Берліне) на платформе Zoom з трансляцыяй на Face­book-старонцы БАЖ.

    Каб удзельнічаць у дыскусіі на платформе Zoom, неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА (для людзей не ў Беларусі).

    Удзельнікі_цы, якія знаходзяцца ў Беларусі, могуць сачыць за дыскусіяй на Face­book-старонцы БАЖ. Нагадаем, БАЖ прызнаны лукашэнкаўскімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Мова сустрэчы: беларуская і ўкраінская.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці