Дыскусія: Хайп VS грунтоўная журналістыка (1 лістапада, 19:00, офіс БАЖ)
Адны медыя доўга і грунтоўна працуюць над тэкстамі, капаюць інфармацыю, уздымаюць сацыяльныя праблемы, а другія — падхопліваюць гарачыя тэмы, выцягваюць пікантныя падрабязнасці ды паспяхова такімі прыёмчыкамі прыцягваюць аўдыторыю. І якая будучыня ў такой стратэгіі працы?
Ці варта медыя рухацца ў бок хайпа? І як наогул жыць без яго?
А што ж трэба самой аўдыторыі?
Ці нясуць медыя адказнасць за кантэнт, якім “кормяць” чытачоў і чытачак?
Як захоўваць высокія стандарты журналістыкі ў такім свеце?
Пра гэта 1 лістапада ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў размаўляюць:
Рэдактар TUT.BY Марына Золатава,
Прадстаўнік рэдакцыі CityDog.by,
Прадстаўнік рэдакцыі “Нашай Нівы”,
Аглядальнік “Радыё Свабода” Віталь Цыганкоў,
Вядзе дыскусію Антон Кашлікаў.
Запрашаем далучацца да дыскусіі — уваход вольны, але просім зарэгістравацца
1 лістапада, 19:00
Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх)
Фота wingspace.com