• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Два вялікія журналісцкія івэнты 7–8 верасня ў Вільні

    8 верасня, у Сусветны дзень салідарнасці журналістаў, у Вільні будуць названыя лаўрэаты галоўнага творчага конкурсу для беларускіх незалежных журналістаў «Вольнае слова».

    Сёлета конкурс праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Прадстаўнік федэрацыі прыме ўдзел у мерапрыемстве.

    Цырымонія ўзнагароджвання пройдзе ў межах круглага стала, прысвечанага якасці журналісцкай працы беларускіх медыя ў час рэлакацыі і рэпрэсій.

    Здабыванне і праверка інфармацыі, крыніцы і меркаванні, дыстрыб’юцыя ўнутр Беларусі, ці магчыма ўстойлівасць на бліжэйшыя гады – усё гэта абмяркуюць рэдактары і журналісты недзяржаўных медыя, медыяэксперты падчас круглага стала.

    Запрашаем беларускую медыясупольнасць прыняць удзел 8 верасня з 10.00 да 13.00 гадзін у дыскусіі на прафесійныя тэмы і павіншаваць пераможцаў конкурсу «Вольнае слова».

    Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА (на 8 верасня рэгістарцыя закрыта)

    Пацверджаныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць падрабязную інфармацыю ад арганізатараў на пазначаную электронную пошту.  Арганізатары конкурсу «Вольнае слова» ўжо звязаліся з аўтарамі, чые працы ўвайшлі ў шорт-ліст. Ім асобна рэгістравацца на дазеную падзею не трэба.

    Важна! На жаль, арганізатары не маюць магчымасці забяспечыць праезд і пражыванне ўдзельнікаў_ніц з іншых гарадоў, таму калегам варта разлічваць на ўласныя магчымасці.

    А 7 верасня ў Вільні адбудзецца мерапрыемства арганізацыі па падтрымцы журналістаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Mix­er. У цэнтры ўвагі мерапрыемства — дасягненне страчаных супольнасцяў.

    Гэтае мерапрыемства — пра падтрымку журналістаў і СМІ ў выгнанні, а таксама пра нялёгкую працу супрацоўнікаў СМІ па дасягненні цяжкадаступнай аўдыторыі.

    Reach­ing Lost Com­mu­ni­ties – гэта магчымасць разам падумаць, як дапамагчы такім СМІ. Значная ўвага на мерапрыемстве будзе нададзеная выклікам, з якімі сутыкаюцца незалежныя беларускія медыя. Таксама будзем прасіць падзяліцца вопытам прадстаўнікоў СМІ ў выгнанні з М’янмы, Афганістана, Казахстана і Туркменістана.

    На імпрэзу таксама запрошаныя журналісты з Польшчы, Украіны і Грузіі. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА (на 7 верасня рэгістрацыя закрыта)

    Працоўныя мовы абодвух мерапрыемстваў: беларуская і ангельская (сінхронны пераклад).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці