Deutsche Welle: Інтэрнатура для журналістаў (да 30 кастрычніка)
"Нямецкая хваля" (Германія) запрашае журналістаў прайсці інтэрнатуру у накірунку тэле-, радыёвяшчання, анлайн-медыя, камунікацый альбо ў Акадэміі DW. Тэрмін інтэрнатуры: 1-6 месяцаў.
У галіне радыё і анлайн-вяшчання «Нямецкая хваля» прапануе інтэрнатуру на 30 мовах (штаб-кватэра ў Боне, Германія).
Тэлевізійныя спецыялісты запрашаюцца ў Берлін — вытворчасць тэлепраграм і вяшчанне ажыццяўляецца на нямецкай, арабскай, іспанскай і ангельскай мовах.
Рэдакцыйныя заданні будуць залежыць ад напрацаванага прафесійнага досведу. Звычайна «Нямецкая хваля» аплочвае прафесійныя стажыроўкі: памер аплаты залежыць ад кваліфікацыі і пачынаецца ад 310 еўра на месяц.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мінімум 3 скончаныя акадэмічныя семестры,
- журналісцкі досвед на ТБ, радыё і/альбо анлайн.
Кандыдаты мусяць даслаць наступныя дакументы:
- CV і фота,
- апісанне практычнага журналісцкага досведу,
- напісаныя і апублікаваныя матэрыялы (3–5 прыкладаў) — электронныя носьбіты не прымаюцца,
- пацверджанне валодання замежнай мовай (адпаведнай мове дэпартаменту/рэдакцыі, дзе Вы збіраецеся прайсці стажыроўку),
- пацверджанне ўніверсітэта/рэдакцыі,
- ліст з апісаннем пажаданага тэрміна стажыроўкі, рэдакцыйнага аддзелу і тэматыкі (навіны, спорт, бізнэс, культура, г.д.).
Дакументы неабходна даслаць да 30 кастрычніка 2015 года.
Для інтэрнатуры Акадэміі DW, радыё‑, анлайн-вяшчання, па камунікацыях неабходна ліставаць на е‑мэйл: jouausb@dw.de, альбо паштовы адрас:
Deutsche Welle
Journalistische Ausbildung
Dr. Helmut Osang
Kurt-Schumacher-Strasse 3
53113 Bonn
Для інтэрнатуры па тэлевяшчанні неабходна ліставаць на е‑мэйл: fabian.von-der-mark@dw.de, альбо на пошту:
Deutsche Welle
Multimedia Global
Fabian von der Mark
Voltastrasse 6
13355 Berlin.
Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е‑мэйл: internship@dw.de, альбо на электронны адрас: volontariat@dw.com, па тэл.: +49 228 429 22 42 (спадар Ramón García-Ziemsen).
Поўная інфармацыя пра інтэрнатуру - тут.