• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Cross Video Days: Конкурс лічбавых праектаў (Францыя, да 21 сакавіка)

    Стваральнікі лічбавага кантэнту могуць атрымаць дапамогу ў пошуку фінансавання сваіх праектаў (стартапаў).

    11–12 чэрвеня 2016 года ў Парыжы арганізацыя «Grand Paris Pôle Media» ладзіць мерапрыемства «Cross Video Days» — пляцоўку для нэтворкінгу стваральнікаў лічбавага кантэнту і прадзюсараў.

    На мерапрыемства запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ў фінансаванні наватарскіх праектаў, што ўключаюць аўдыёвізуальны кампанент і скіраваны на паказы больш за адну прыладу ў дадатак да тэлевізара (у сеціве і на мабільных прыладах).

    У конкурсе «Cross Video Days«могуць удзельнічаць:

    - інтэрактыўныя праекты;

    - праекты, у якіх выкарыстоўваюцца віртуальныя эфекты і дапоўненая рэальнасць;

    - мульціплатформенныя праекты;

    - лічбавыя мастацкія праекты.

    Па 2 прадстаўніка абраных праектаў змогуць бясплатна ўдзельнічаць у падзеях «Cross Video Days»: канферэнцыях, семінарах, выставах, сустрэчах са спонсарамі. 20 лепшых праектаў будут прэзентаваны аўдыторыі.

    Падрабязнасці — тут.

    Дэдлайн — 21 сакавіка 2016 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці