• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чарговы набор у Школу медыяменеджмента (да 26 студзеня)

    Даведацца, як арганізаваць працу рэдакцыі, кіраваць камандай і фінансамі, вызначыцца са стратэгічнымі мэтамі, навучыцца працаваць з вэб-аналітыкай і SEO, распрацаваць уласную бізнес-канцэпцыю развіцця медыяпраекта – гэта толькі няпоўны пералік тых магчымасцяў, якія атрымаюць удзельнікі Школы. Прыём заявак на навучанне сканчаецца 26 студзеня.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/shm2.jpg

    Школа медыяменеджмэнта працуе ў Беларусі з вясны 2017 года.

    У канцы студзеня адбудзецца другі выпуск удзельнікаў гэтай праграмы для менеджэраў СМІ і іншых медыяпраектаў.

    Сярод выпускнікоў першых двух набораў – менеджэры такіх вядомых у краіне выданняў і медыяпраектаў, як  City­Dog, TUT.BY, “Наша Ніва“, “Віцебскі кур’ер“, “Intex-Press”, Hrod­naL­ife, S13, “Вечерний Гродно“, “Твой город Гродно” і іншыя.

    Праграма Школы распрацаваная прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”, установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, Магістэрскай праграмы па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэту (Львоў) і Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ё. Раў пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.

    Заняткі ў Школе арганізаваныя ў фармаце “змяшанага навучання”: удзельнікі бяруць удзел у чатырох стацыянарных трэнінгах, а таксама выконваюць дыстанцыйна індывідуальныя і групавыя заданні.

    Трэнерская каманда Школы складаецца з дасведчаных медыяменеджэраў-практыкаў.

    Таццяна Рэпкава (Славакія) – галоўная трэнерка Школы

    Уся трэнерская каманда прайшла падрыхтоўку па выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання, а таксама па дыстанцыйным навучанні.

    Заяўкі на ўдзел у Школе прымаюцца да 26 студзеня.

    Падрабязную інфармацыю пра трэнераў, тэмы, месцыі даты правядзення трэнінгаў, а таксама спасылку на форму заяўкі шукайце на адмысловай  старонцы Школы.

    Сачыць за інфармацыяй пра Школу і пра іншыя цікавыя факты і падзеі ў галіне медыяменеджменту можна ў групе “Медыяменджмент Беларусь” у ФБ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці