Чарговы набор у Школу медыяменеджмента (да 26 студзеня)
Даведацца, як арганізаваць працу рэдакцыі, кіраваць камандай і фінансамі, вызначыцца са стратэгічнымі мэтамі, навучыцца працаваць з вэб-аналітыкай і SEO, распрацаваць уласную бізнес-канцэпцыю развіцця медыяпраекта – гэта толькі няпоўны пералік тых магчымасцяў, якія атрымаюць удзельнікі Школы. Прыём заявак на навучанне сканчаецца 26 студзеня.
Школа медыяменеджмэнта працуе ў Беларусі з вясны 2017 года.
У канцы студзеня адбудзецца другі выпуск удзельнікаў гэтай праграмы для менеджэраў СМІ і іншых медыяпраектаў.
Сярод выпускнікоў першых двух набораў – менеджэры такіх вядомых у краіне выданняў і медыяпраектаў, як CityDog, TUT.BY, “Наша Ніва“, “Віцебскі кур’ер“, “Intex-Press”, HrodnaLife, S13, “Вечерний Гродно“, “Твой город Гродно” і іншыя.
Праграма Школы распрацаваная прадстаўнікамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”, установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, Магістэрскай праграмы па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэту (Львоў) і Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру імя Ё. Раў пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.
Заняткі ў Школе арганізаваныя ў фармаце “змяшанага навучання”: удзельнікі бяруць удзел у чатырох стацыянарных трэнінгах, а таксама выконваюць дыстанцыйна індывідуальныя і групавыя заданні.
Трэнерская каманда Школы складаецца з дасведчаных медыяменеджэраў-практыкаў.
Уся трэнерская каманда прайшла падрыхтоўку па выкарыстанні інтэрактыўных метадаў навучання, а таксама па дыстанцыйным навучанні.
Заяўкі на ўдзел у Школе прымаюцца да 26 студзеня.
Падрабязную інфармацыю пра трэнераў, тэмы, месцыі даты правядзення трэнінгаў, а таксама спасылку на форму заяўкі шукайце на адмысловай старонцы Школы.
Сачыць за інфармацыяй пра Школу і пра іншыя цікавыя факты і падзеі ў галіне медыяменеджменту можна ў групе “Медыяменджмент Беларусь” у ФБ.