• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цэнтр новых ідэй запрашае прадстаўнікоў медыя на Belarus Urban Fellowship (да 15 ліпеня)

    Праграма скіраваная да новых лідарак/лідараў, якія займаюцца развіццём рэгіёнаў ці малых гарадоў і маюць не болей за 30 гадоў. Тры першыя сесіі праграмы пройдуць у Мінску, а чацвёртая ў Берліне.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/buf.jpg

    У межах Belarus Urban Fel­low­ship удзельнікі пабудуюць прафесійныя кантакты з найлепшымі беларускімі адмыслоўцамі ў галіне рэгіянальнага/гарадскога развіцця, пройдуць курс развіцця менеджарскіх здольнасцяў і пазнаёмяцца з айчыннымі лідарамі меркаванняў ды замежнымі дыпламатамі.

    Апроч таго, кожны з удзельнікаў будзе мець асабістую лідарскую праграму, распрацаваную пры яе/яго ўдзеле і накіраваную выключна на развіццё яе/яго. Мы чакаем, што ўдзельнікі Fel­lows далучацца да стварэння рэйтынга беларускіх гарадоў паводле Цэнтра новых ідэй.

    Belarus Urban Fel­low­ship – гэта не адукацыйная праграма, на якой удзельнікі будуць вывучаць пэўныя прадметы, а практычная, накіраваная на развіццё новых лідараў і рэалізацыю іх мэтаў.

    Вызначэнне мэтаў і іх выкананне будзе адбывацца на/паміж трыма трохдзённымі сесіямі, якія адбудуцца ў Мінску на пачатку верасня, кастрычніка і лістапада. Пасля паспяховага праходжання трох першых з’ездаў удзельнікі правядуць выніковую сесію ў Берліне, у межах якой яны сустрэнуцца з прадстаўнікамі найлепшых урбаністычных арганізацый, аналітычных цэнтраў і НДА Германіі.

    Крытэрыі і адбор:

    Праграма Belarus Urban Fel­low­ship скіраваная да прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 30 гадоў і стала знаходзяцца ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай).

    Для падачы на ўдзел у праграме патрэбныя толькі два дакументы:

    • Рэзюмэ, у якім будуць выразна зазначаныя дасягненні заяўніка.

    • Матывацыйны ліст.

    Заяўкі прымаюцца на belarusurbanfellowship@gmail.com да 15 ліпеня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці