• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship-2021. Дэдлайн — да 25 красавіка

    Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Belarus Urban Fellowship-2021. Праграма дапаможа новым лідарам/лідаркам атрымаць навыкі ды веды, неабходныя для актыўнай ды канструктыўнай гарадской дзейнасці ў рэгіёнах ды буйных гарадах краіны. Навучанне будзе адбывацца анлайн. Заяўкі прымаюцца да 25 красавіка.

    Belarus Urban Fel­low­ship-2021 гэта курс анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі ды эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі ўменнямі аб тым, як зрабіць нашыя гарады лепей.

    Для каго разлічаная праграма?

    Калі ты — малады лідар/лідарка і хочаш змяняць родны горад, жадаеш даведацца як менавіта зараз лепш за ўсё гэта зрабіць ды маеш ідэі як выкарыстаць веды ў сваёй дзейнасці, то далучайся!

    Як будзе праходзіць навучанне?

    Навучанне будзе адбывацца з 1 па 22 траўня. Заняткі будуць праходзіць па суботах (першая палова дня) і серадах (вечар) і зоймуць не больш за 2–3 гадзіны.

    Праграма будзе ўключаць у сябе 10 анлайн-лекцый і трэнінгаў у якіх тэорыя будзе спалучаная з практычнымі заданнямі. Удзельнікі даведаюцца як умацоўваць ды гуртаваць мясцовыя супольнасці, публічна выступаць, складаць прэс-рэлізы; працаваць у сацсетках ды клапаціцца аб лічбавай бяспецы, выбудоўваць паспяховыя грамадскія ды піяр-кампаніі ды шмат іншага.

    Сэсіі будуць праходзіць з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі ў траўні 2021 года;

    Крытэры ўдзелу

    Праграма Belarus Urban Fel­low­ship скіраваная на прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый грамадзянскай супольнасці, валанцёрскіх і рэгіянальных ініцыятыў, лакальных актывістаў/актывістак, бізнесу, акадэмічнай сферы і медыяў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 35 гадоў і гатовыя прыняць удзел ва ўсіх мерапрыемствах у межах навучальнага курса.

    Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету.

    Мы прымаем заяўкі на ўдзел да 23 красавіка. Пра вынікі адбору паведамім 26–27 красавіка.

    Калі ў вас засталіся пытанні адносна Belarus Urban Fel­low­ship 2021, пішыце на скрыню info@newbelarus.vision з пазнакай «Belarus Urban Fel­low­ship 2021».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці