Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Podcast Day — 2 лістапада
Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Podcast Day — першы падкаст-фестываль у Беларусі. Прыходзьце сустрэцца з лепшымі падкастамі краіны ды натхніцца зрабіць нешта сваё.
Мы падрыхтавалі для вас сакавітую праграму: раскажам, як пачаць свой падкаст і збудаваць супольнасць вакол яго, высветлім будучыню падкастынга ў Беларусі, а таксама зладзім адкрыты запіс падкаста Полчаса кардио, дзе абмяркуем як людзі размаўляюць пра сексуальную ідэнтычнасць.
Сярод выступоўцаў: Ідэйны падкаст, Еўрарадыё, Минобр позвонит, Мы не договорили, Полчаса кардио, 34mag, Dzigital, ItStarts, FemFM, Probel, Radio Plato.
У вас будзе магчымасць задаць сваё пытанне, паспрачацца з дасведчанымі падкасцерамі ды проста файна правесці час! Пасля дыскусіі будзем рады працягнуць размовы ў нефармальнай абстаноўцы, знаёміцца ды дзяліцца досведам.
Праграма:
10:45 – 11:00 – Рэгістрацыя (кава і пачастунак).
11:00 – 11:10 – Прывітальнае слова. Антон Раднянкоў
11:10 – 12:00 – Дыскусія “Як будаваць падкаст супольнасць”
Выступоўцы: Іван Вядзенін (падкаст ItStarts), Дзіяна Ляшкевіч (падкаст Dzigital), Таня Кузняцова (падкаст FemFM). Мадэратарка: Таня Кавалёнак (падкаст “Минобр позвонит”).
12:10 – 13:00 – Майстар-клас “Як пачаць рабіць свой падкаст”
“Запускаем падкаст на каленцы” — Ягор Калеснік (падкаст Probel)
“Самыя распаўсюджаныя памылкі пачаткоўцаў” — Аляксандр Карняйчук (Radio Plato)
13:10 – 14:00 – Як мы размаўляем пра сэкс. Публічны запіс падкаста “Полчаса кардио”.
Вядучыя: Аня Пярова і Макім Паршута (падкаст “Полчаса кардио”), Іван Шыла (Ідэйны падкаст)
14:10 – 15:00 – Дыскусія “Будучыня падкастаў у Беларусі”
Спікеры: Павал Свярдлоў (галоўны рэдактар Еўрарадыё), Антон Кашлікаў (34mag), Аляксандр Старадзетка (падкаст “Мы не договорили”). Мадэратар: Антон Раднянкоў (Ідэйны падкаст)