Бясплатны адукацыйны курс БАЖ «Навіны па-новаму: зацемка, інтэрв’ю, рэпартаж» (рэгістрацыя да 20 студзеня)
Бясплатны курс ад прафесійных рэпарцёраў і экспертаў прапануе ГА «Беларуская аcацыяцыя журналістаў».
Будзем вучыцца рабіць свой навіновы кантэнт унікальным, хутка ствараць навіны, якія абавязкова «выбухнуць», рэпартажы, якія з першай фразы зацягваюць у віхур падзей, а таксама, як гутарыць з кім заўгодна, дзе заўгода і калі заўгодна.
Гэта не так проста: зразумець, што хоча ведаць чытач, здабыць факты, якія не ляжаць на паверхні, увайсці да суразмоўцы ў давер і выйсці з яго без стратаў, пісаць «малюнкамі», падзяляць факты і меркаванні, выбіраць адпаведны фармат і фокус падачы інфармацыі і пракладваць ёй шлях да шырокай аўдыторыі.
Курс будзе карысны для тых, хто толькі пачынае працаваць журналістам ці яшчэ вучыцца журналістыцы. А тым, хто працуе даўно, дае магчымасць авалодаць сучаснымі інструментамі і тэхнікамі.
Акцэнт робіцца на «навучанне дзеяннем» з практыкаваннямі і хатнімі заданнямі. Працаваць давядзецца як індывідуальна, так і ў камандзе. Разам мы распрацуем алгарытм дзеянняў, якія дазволяць хутка і якасна пісаць навіны, інтэрв’ю, рэпартажы на любыя тэмы.
Падчас марафону з 12 лекцый, воркшопаў, майстар-класаў удзельнікі навучацца:
— знаходзіць навіны там, дзе іншыя іх не заўважаюць, і здабываць эксклюзіў з прэс-рэлізаў і прэс-канферэнцый;
—рыхтаваць і праводзіць інтэрв’ю з экспертам так, каб яго каментар у тэксце не выглядаў банальным, а сам эксперт не забараніў публікаваць сваё меркаванне;
—будаваць навіны, рэпартажы, інтэрв’ю па сучасных стандартах, прывабна запакоўваць іх і эфектыўна карыстацца прынадамі: загалоўкам, тызерам, лідам;
—весці стрымы (наўпроставыя трансляцыі) падзей;
— збіраць інфармацыю без рызыкі для жыцця і псіхічнага здароўя, а таксама бяспечна захоўваць яе;
— пісаць лагічна, ясна, коратка.
Cярод трэнераў і экспертаў курса: галоўны рэдактар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірына Леўшына, журналіст Associated Press Юрась Карманаў, палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Віталь Цыганкоў, шэф-рэдактар сайта «Салідарнасць» Алена Якжык, медыяэксперт Марына Загорская, юрыст Алег Агееў, медыятрэнер Антон Сурапін.
АПІСАННЕ КУРСА:
Курс ««Навіны па-новаму: зацемка, інтэрв’ю, рэпартаж» распачнецца 25 студзеня 2020 года і скончыцца 1 сакавіка 2020 года.
Складаецца з трох сустрэч у Мінску па суботах з 11.00 да 18.00 (з перапынкам на абед). Заняткі пройдуць 25.01.2020, 8.02.2020, 22.02.2020. Майстар-клас замежнага трэнера ў Вільні, на які маюць магчымасць патрапіць лепшыя ўдзельнікі, адбудзецца 29.02—01.03.2020.
Заяўкі на ўдзел у навучальным курсе «Навіны па-новаму: зацемка, інтэрв’ю, рэпартаж» прымаюцца да 20 СТУДЗЕНЯ ЎКЛЮЧНА.
Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Падаць заяўку на ўдзел у курсе можна да 20 студзеня, 24:00 ТУТ.
Крэш-курс Василия Ядченко «Как создать бесплатно НЕскучный видеоблог»