• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі Калегіюм аб’яўляе набор на 2016/2017 навучальны год

    Гэта ваш шанец патрапіць у інтэлектуальную супольнасць беларускага грамадства!

    Што такое Беларускі Калегіюм (БК)?

    Беларускі Калегіюм — першая ў незалежнай Беларусі платформа нефармальнай адукацыі, заснаваная ў 1997 годзе. Выкладчыкі БК — вядомыя ў Беларусі і свеце інтэлектуалы, навукоўцы, пісьменнікі, журналісты, іх курсы базуюцца на апошніх навуковых даследаваннях, сучасных методыках і практыках. Праграмы БК не дублююць праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

    Сертыфікат БК не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі, аднак навучанне ў Калегіюме дае ўнікальныя веды і навыкі, якія значна пашыраюць інтэлектуальныя і прафесійныя гарызонты.

     

    Што прапануе Беларускі калегіюм?

    БК прапануе навучанне па чатырох спецыялізацыях:

    Найноўшая гісторыя. У межах дадзенай праграмы вы зможаце атрымаць веды пра трагічны і ўзнёслы лёс Беларусі ў ХХ стагоддзі. Заняткі вядуць найлепшыя беларускія гісторыкі, якія прэзэнтуюць вынікі сваіх апошніх даследаванняў. Шмат увагі надаецца практычным заняткам (архіўная і экскурсійная практыка і г.д.).

    Філасофія і літаратура. Гэты праект не мае аналагаў у краіне. Тут філасофія з літаратурай  яднаюцца ў адно цэлае. Акцэнт робіцца на творчасці, таму да нас найперш прыходзяць за навукай тварэння вершаў, прозы, філасофскіх тэкстаў. Але мы вітаем усіх, хто прагне ісціны і прыгажосці.

    Еўрапейская палітыка, грамадства, культура. Гэта ўнікальная для Беларусі адукацыйная праграма, якая дае паглыбленыя веды пра палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя ды культурныя працэсы ў Еўрапейскім саюзе і Усходняй Еўропе. Калі вы – малады навуковец ці аналітык, праграма можа стаць выдатным пачаткам вашай кар’еры.

    Журналістыка: пачатковы курс. Гэтая праграма  вучыць адрозніваць  прафесійныя журналісцкія прынцыпы ад метадаў агітацыі і прапаганды, прапануе веды і практыку вырабу медыя-прадукту, а таксама паглыбленую спецыялізацыю ў актуальных накірунках медыя-практыкі.

     

    Як стаць навучэнцам Калегіюма?

    Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў або асобы з вышэйшай адукацыяй. У асобных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

    Прыём на навучанне ажыццяўляецца па выніках сумоўя. Для запрашэння на сумоўе трэба запоўніць анкету. Для паступлення на аддзяленне “Філасофія і літаратура” таксама патрабуюцца ўласныя тэксты (падрабязней гл. тут), на аддзяленне “Найноўшая гісторыя” — матывацыйны ліст (падрабязней гл. тут). Іх варта адпраўляць на info@belcollegium.org

    Пачатак заняткаў з канца кастрычніка 2016 г.

    Заяўкі прымаюцца да 17 кастрычніка 2016 г. уключна

    Адказы на асноўныя пытанні, звязаныя з паступленнем і навучаннем, можна паглядзець тут.

    Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз info@belcollegium.org або на старонцы ў Face­book.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці