• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Belarus Podcast Hub аб’яўляе набор на анлайн-курс па падкастынгу (4 снежня)

    Гняздо беларускага падкастынгу Belarus Podcast Hub аб’яўляе набор на анлайн-курс, які будзе прысвечаны як азам падкастынгу (гуказапіс, мантаж), так і асобным нюансам у працы з вашым шоу (стварэнне джынглаў, публікацыя).

    Belarus Pod­cast Hub — сайт пра беларускую падкаст-сферу. Ён створаны як для аматараў аўдыяльных медыя, якія змогуць знайсці ладную колькасць беларускіх падкастаў, сабраных у адным каталозе, так і для вытворцаў аўдыяшоу. Для апошніх на сайце прадстаўлены блок артыкулаў і навін пра падкаст-індустрыю. Там можна будзе пачытаць пра абсталяванне і тэхнічныя рэчы, сусветныя трэнды і сакрэты падкаставых наратываў, а таксама гутаркі з вытворцамі беларускіх падкастаў.

    Курс можа быць цікавы як аматарам падкастаў, якія толькі жадаюць запусціць сваё ўласнае шоу, так і ўжо сталым стваральнікам падкастаў, якія хацелі б удасканаліць свае веды ў пэўнай вобласці працы з праектам.

    Курс уключае ў сябе чатыры анлайн-сустрэчы ў сярэдзіне снежня 2022 года (арыентаваны час — вечары ў будні), а таксама хатнія заданні падчас курса.

    Наш курс бясплатны, але колькасць месцаў абмежавана, таму мы будзем аддаваць перавагу кандыдатам, якія:

    ужо робяць падкаст;

    маюць прапрацаваную ідэю падкаста.

    Для таго каб падаць заяўку на ўдзел у курсе, просім вас запоўніць наступную форму.

    Дэдлайн падачы — 4 снежня 23:59.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці