Баркэмп у Мінску «Лічбавая трансфармацыя грамадства»
12 снежня 2015 года ў Мінску пройдзе баркэмп "Лічбавая трансфармацыя грамадства". Канферэнцыю ладзіць Школа майстэрства менеджмэнту (Беларусь) ў партнёрстве з навукова-тэхналагічнай асацыяцыяй "Інфапарк" і Бізнэс-інкубатарам Парка высокіх тахналогій Беларусі.
Тэмы мерапрыемства: «уберызацыя»; лічбавая трансфармацыя грамадства, адукацыі, прадпрымальніцтва, менеджменту; уплыў «вялікіх дадзеных» на прыняцце рашэнняў, «краўдыфікацыя».
У баркэмпе возьмуць удзел каля 100 чалавек.
Мерапрыемства пройдзе ў фармаце «антыканферэнцыі», калі экспертам можа стаць кожны ўдзельнік.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету. Удзел у баркэмпе бясплатны.
Мерапрыемства пройдзе 12 снежня з 9:30 да 20:00 па адрасе: Мінск, вул. Акадэміка Купрэвіча, 1, Бізнес-інкубатар ПВТ.
Падрабязная інфармацыя тут.