• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Апошняя магчымасць падаць заяўку на другі анлайн-курс у межах “Акадэміі Першых” пра тое, як прасоўваць сваю арганізацыю ці праекты (10 красавіка)

    Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” запускае набор на другі анлайн-курс у межах “Акадэміі Першых” пра тое, як прасоўваць сваю арганізацыю ці праекты.

    Важна, каб арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) прасоўвалі сваю дзейнасьць і разумелі, як гэта працуе. Прасоўванне ўключае ў сябе распрацоўку стратэгіі камунікацый, стварэнне паведамленняў і іх распаўсюджванне з дапамогай розных каналаў сувязі.

    Веданне правілаў прасоўвання сваёй дзейнасці дапаможа АГС эфектыўна камунікаваць з грамадскасцю, а таксама ствараць і падтрымліваць пазітыўны імідж. Гэта дазволіць прыцягваць больш рэсурсаў і сродкаў, такіх як валанцёры_кі, партнёры_кі, спонсары, што, у сваю чаргу, дазволіць палепшыць якасць сваёй працы і дасягнуць больш значных вынікаў.

    Гэта таксама дапаможа арганізацыям і ініцыятывам падвысіць дасведчанасць грамадскасці аб сваіх праблемах і ініцыятывах, а таксама прыцягнуць увагу СМІ, што можа прывесці да больш шырокага распаўсюджвання інфармацыі аб вашай дзейнасці і дасягненнях.

    Пра што курс

    • Як выбудоўваць грунтоўныя і якасныя камунікацыйныя стратэгіі

    • Дзе шукаць мэтавыя аўдыторыі і якой мовай з імі размаўляць

    • Як сфармаваць ясныя пазіцыянаванне і мэсэджы для публічнай камунікацыі і чаму гэта важна

    • Як эфектыўна працаваць з медыя і сацсеткамі

    Фармат курса

    Вас чакае 7 заняткаў з эксперткамі. Гэта не лекцыі – падчас сустрэч мы будзем рабіць практыкаванні, абменівацца ідэямі і дыскутаваць. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацаніце сваі магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.

    Прыкладны расклад курса

    Заняткі будуць праходзіць штосераду (18:30 па Менску) і штосуботу (13:00 па Менску). Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары-дзве гадзіны.

    19.04 – Уводзіны ў маркетынг і стратэгію: як зразумець, куды вы ідзяце

    22.04 – Як знаходзіць і вывучаць сваю мэтавую аўдыторыю

    26.04 – Як узаемадзейнічаць з аўдыторыяй і будаваць супольнасць

    29.04 – Вывучэнне рынку: як вылучыцца сярод іншых арганізацый, канкурэнтаў_ак і калег_ак. Пазіцыянаванне і ключавыя паведамленні: як зразумець, што казаць пра сябе. Фармаванне брэнду: як дамагчыся вядомасці, калі грошай няма

    03.05 – Прасоўванне дзейнасці ў медыя. PR вашай арганізацыі ці дзейнасці

    06.05 – Праца ў сацсетках у сучасных крызісных умовах

    10.05 – Супрацоўніцтва з сяброўскімі арганізацыямі

    Не забудзьцеся распавесці пра курс вашым калегам_яжанкам і сябрам_оўкам!

    Дэдлайн падачы заяўкі – 10 красавіка ўключна.

    Адказ пра ўдзел у курсе мы дашлём не пазней за 12 красавіка.  

    Рэгістрацыя

    Па ўсіх пытаннях смела пішыце на study.help@rada.fm

     
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці