• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Апошні дзень набору на курс «Медыястратэгія — компас для прэс-службы»!

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на бясплатны адукацыйны курс для прадстаўнікоў прэс-служб. Мінск-Вільня, 25.05.2019 — 07.07.2019.

    0.jpg

    Добра прапісаная PR-стратэгія — гэта палова поспеху ў развіцці любой арганізацыі, другая палова – яе правільнае выкарыстанне. Гэта той  інтэлектуальны складнік, які і структуруе вашу працу, і мабілізуе вашы сілы і веды. 

    PR-стратэгія — гэта адпаведны алгарытм, паслядоўнасць дакладна сфармуляваных дзеянняў. Навошта да пачатку працы над фармулёўкай гэтых дзеянняў назапашваць вельмі шмат рознай інфармацыі, адказваць на самыя розныя пытанні і вывучаць тэндэнцыі якія, на першы погляд, не маюць ніякіх адносінаў да вашай арганізацыі?  І ці павінен быць прагматычным увесь той крэатыў, без якога PR-стратэгія не можа быць паспяховай?

    Шукаць адказы на гэтыя ды іншыя пытанні будзем разам з трэнерамі і прафесійнымі піяршчыкамі падчас курса «Медыястратэгія — компас для прэс-службы». Ён прысвечаны паглыбленаму вывучэнню інструментаў, якія дазволяць хутка наладзіць эфектыўную PR-працу ў вашай арганізацыі. Удзельнікі атрымаюць прафесійныя фішкі і сакрэты, пакрокавыя інструкцыі — усе, што праверана асабістым досведам экспертаў і гарантавана працуе.

    У выніку навучання вы зможаце паэтапна распрацаваць сваю медыястратэгію, зразумееце, як стаць незаменнымі для СМІ, дзе і як шукаць новыя ідэі альбо як падвысіць інфармацыйную актыўнасць малымі сродкамі, прымусіць сацсеткі «таньчыць пад вашу дуду» і крок за крокам ствараць  брэнд сваёй арганізацыі.

    Галоўная адметнасць курса — яго практыкаарыентаванасць і мэтавая скіраванасць на патрэбы кожнага з удзельнікаў.

    Асноўныя трэнеры курса — PR-спецыяліст Аляксандр Люшкевіч, PR-дырэктар EZERIN’COM Андрэй Эзерын, медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Падчас курса пройдуць майстар-класы і сустрэчы з іншымі спецыялістамі ў галіне піяру.

    ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА: прэс-сакратары і прэс-сакратаркі, прэс-аташэ, спецыялісты і спецыялісткі па камунікацыях, супрацоўнікі і супрацоўніцы прэсавых служб, журналісты і журналісткі, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.

    АПІСАННЕ КУРСА:  Курс ««Медыястратэгія — компас для прэс-службы» распачнецца 25.05.2019 і завершыцца 07.07.2019. У межах курса у Мінску пройдзе 7 заняткаў, яны будуць праводзіцца па суботах. Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.

    Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА ЎДЗЕЛ можна было да 22 мая, 23:59.

     

    Конкурсы і навучанне

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці