• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-трэнінг па стварэнню інфаграфікі, інтэрактыўных мапаў і ілюстрацый

    На трэнінгу Вітаўта Рудніка «Замест тысячы словаў альбо як ператвараць лічбы і факты ў прываблівую інфаграфіку, інтэрактыўныя мапы, ілюстрацыі, тэсты і гульні» вы навучыцеся рэчам, якія дазволяць рабіць журналісцкія матэрыялы візуальна прываблівымі і яшчэ больш карыснымі для аўдыторыі.

    Калі: 18 снежня 2022 года, 12:00 па Мінску.
    Дзе: анлайн, ZOOM.
    Працягласць трэнінгу: 4 гадзіны.

    Вы навучыцеся:

    • карыстацца простымі і бясплатнымі сэрвісамі для стварэння інфаграфікі (GoogleSheets, Datawrap­per, Flour­ish, Info­gram, Data Gif Mak­er і інш);

    • пераўтвараць статычныя фота ў інтэрактыўныя ілюстрацыі (засвойваем Jux­ta­pose, Flour­ish, Inter­ac­ty, Genial);

    • карыстацца простымі і бясплатнымі сэрвісамі для стварэння інтэрактыўных мапаў (GoogleMaps, Datawrap­per, Sto­ryMap, Inter­ac­ty);

    • карыстацца сэрвісамі для стварэння картак, тэстаў, інтэрактыўных гульняў (Inter­ac­ty, Genial, Flu­o­r­ish).

    Рэгістрацыя

    Спасылку на сустрэчу арганізатары дашлюць пасля рэгістрацыі. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці