Анлайн-курсы ад Вольнага беларускага ўніверсітэта (дэдлайн — 23 ліпеня)
Вольны беларускі ўніверсітэт разам з Беларускай акадэміяй ў рамках супольнага праекту з Вышэйшай школай менеджэрскіх кадраў у Коніне, падтрыманага Фондам міжнароднай салідарнасці, абвяшчае набор на 4 асінхронныя і 2 анлайн-курсы беларускіх выкладчыкаў.
Праграмы курсаў:
-
Канфлікты ў Еўразіі
-
English through Politics
-
Mass Media Texts in English
-
Усе мы родам з дзяцінства?
-
Параўнаўчае канстытуцыйнае права: Беларусь і сусветны досвед.
-
Палітычныя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў
Удзельнікі будуць мець магчымасць захаваць ананімнасць анлайн праз выкарыстанне ў навучальнай прасторы (на анлайн-лекцыях і ў камунікаванні з аднагрупнікамі) псеўданімаў ці ўласных імёнаў без прозвішчаў.
Падрабязнасці і рэгістрацыя на анлайн-курсы ВБЎ
Чаму варта падавацца?
-
Курсы даступныя анлайн, таму вы можаце вучыцца ў зручны для вас час і тэмпе.
-
Выкладчыкі — эксперты ў сваіх галінах, гатовыя падзяліцца сваімі ведамі і досведам з вамі.
-
А яшчэ, па заканчэнні кожнага курса, вы атрымаеце сертыфікат, які пацвярджае ваша паспяховае праходжанне!
-
Удзельнікі будуць мець магчымасць захаваць ананімнасць падчас анлайн-навучання.