Анлайн-курс «Мае сэнс» (да 16 кастрычніка)
ОЕЕС запрашае далучыцца да адукацыйнага анлайн-курса «Мае сэнс», які пройдзе з 19 кастрычніка па 20 лістапада 2023 года. Як пішуць самі арганізатары, гэты курс для тых, хто жадае разабрацца ў працы АГС.
Праграма арыентавана на прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці і ініцыятыў з невялікім досведам працы, якія жадаюць пашырыць свае веды або ўзмацніць іх. Падавацца могуць да 3 чалавек ад адной арганізацыі ці ініцыятывы. Для ўдзелу не прынцыпова, у якой краіне ты будзеш знаходзіцца падчас навучання.
Дэдлайн: 16 кастрычніка.
Пра што курс?
-
як наладжана структура і працэсы ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці;
-
як ацэньваць патрэбы мэтавых груп;
-
як распрацоўваць праекты і пісаць праектныя заяўкі, якія падтрымаюць;
-
як наладзіць экалагічную камунікацыю і працу ў камандзе, пра якую ўсе гавораць;
-
як прасоўваць сваю дзейнасць і паслугі;
-
як інтэграваць скразныя каштоўнасці у дзейнасць арганізацыі і што гэта ўвогуле такое;
-
як наладзіць арганізацыйную бяспеку;
-
як пісаць якасныя справаздачы і тэхнічныя заданні;
-
як клапаціцца пра сябе і не выгараць.
Удзельнікам будуць даступныя:
-
10 анлайн-варкшопаў і лекцый з эксперт_камі курса;
-
2 нэтворкінга ў фармаце дыскусій і абмеркавання кейсаў;
-
самастойнае вывучэнне матэрыялаў на анлайн-платформе;
-
практычныя заданні з магчымасцю атрымаць зваротную сувязь;
-
чулліва адабраныя дадатковыя матэрыялы па тэмах.
Рэгістрацыя
Кантакты для сувязі: oeec.online@gmail.com або ў Інстаграм.