Анлайн-курс «Інклюзія ў дзеянні» (дэдлайн — 8 кастрычніка)
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запускае набор на анлайн-курс пра тое, як эфектыўна і клапатліва ўзаемадзейнічаць з аўдыторыяй, улічваючы яе патрэбы і нікога не выключаючы.
Што будзе на курсе?
-
Як будаваць чуллівую і клапатлівую камунікацыю са сваёй аўдыторыяй.
-
Якія асаблівыя патрэбы ёсць у розных сацыяльных групаў і чаму важна іх улічваць у сваёй працы.
-
Інклюзія, неварожая мова, падыход, заснаваны на правах чалавека, – навошта нам усе гэтыя складаныя словы? Як уключаць гэтыя падыходы ў сваю дзейнасць?
-
Як запытваць у аўдыторыі пра яе патрэбы і атрымліваць грунтоўныя адказы.
-
Што такое даступная анлайн і афлайн прастора і як яна можа палепшыць твае зносіны з аўдыторыяй.
-
Як будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб нікога не выключаць, і чаму гэта карысна для саміх арганізацый і ініцыятываў.
Курс пачатковага ўзроўня: ён будзе карысны, калі ў удзельніка пакуль няма грунтоўных ведаў па пералічаных пытаннях і ён хоча лепш у іх разабрацца.
Які фармат курса?
Шэсць насычаных заняткаў. Падчас сустрэч трэба будзе рабіць практыкаванні, абменьвацца ідэямі і дыскутаваць. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі.
Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб удзельнікі маглі разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеры і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.
Які расклад курса?
Заняткі будуць праходзіць кожную сераду а 18:30 па Менску. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары гадзіны.
-
18.10 – Інклюзія, гендэрная роўнасць, уразлівыя групы, дыскрымінацыя – што гэта такое і чаму пра гэта варта ведаць, калі мы гаворым пра стасункі з аўдыторыяй? Навошта і як ўключаць гэтыя прынцыпы ў сваю дзейнасць?
-
25.10 – Навошта клапаціцца пра асаблівыя патрэбы аўдыторыі? Як іх ацэньваць і спытваць пра іх такім чынам, каб аўдыторыя не ігнаравала твае пытанні?
-
01.11 – Non-human каштоўнасці і экалагічная ўстойлівасць: навошта ўлічваць экалагічныя пытанні ў дзейнасці, нават калі ідзе праца з іншымі тэмамі.
-
08.11 – З чаго складаецца бяспечная, чуллівая камунікацыя і як яна можа падвысіць эфектыўнасць дзейнасці? Што такое неварожая мова?
-
15.11 – Як стварыць бяспечную і даступную афлайн-прастору.
-
22.11 – Прамая праца з уразлівымі групамі: што варта ведаць. Размова з запрашанымі прадстаўні_цамі розных сацыяльных групаў.
Калі дэдлайн падачы заяўкі?
Прымаем анкеты да 8 кастрычніка ўключна. Вынік адбору будзе вядомы не пазней за 13 кастрычніка.