• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анлайн-курс пра інклюзію «Роўна Бачна» (дэдлайн – 7 чэрвеня)

    Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запускае набор на анлайн-курс «Роўна Бачна» пра інклюзіўную камунікацыю, прастору і мерапрыемствы.

    Анлайн-курс пра інклюзію “Роўна Бачна”

    Для каго гэты курс

    Курс будзе карысны ўсім, хто так ці інакш камунікуе з аўдыторыяй сваёй арганізацыі ці праекта, арганізоўвае мерапрыемствы, стварае публічныя тэксты і візуалы, кіруе камандамі. Ён для тых, у каго ёсць зацікаўленасць у тым, каб выдбудоўваць якасныя, шчырыя і бяспечныя стасункі з людзьмі навокал сябе.

    Што будуць вывучаць на курсе?

    • Інклюзія, неварожая мова, падыход, заснаваны на правах чалавека, — навошта нам усе гэтыя складаныя словы? Як уключаць гэтыя падыходы ў сваю дзейнасць?
    • Якія асаблівыя патрэбы ёсць у розных сацыяльных групаў і чаму важна іх улічваць у сваёй працы?
    • Як стварыць мерапрыемства і будаваць камунікацыю, якія будуць камфортнымі і бяспечнымі для усіх?
    • Як будаваць сваю дзейнасць такім чынам, каб уключаць, а не выключаць, і чаму гэта прынясе карысць і вам?

    Дэдлайн падачы заяўкі – 7 чэрвеня ўключна. 

    Фармат курса

    Гэта не лекцыі – падчас сустрэч неабходна будзе рабіць практыкаванні, абменьвацца ідэямі і дыскутаваць. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацэньвайце свае магчымасці па часе і высілках, якія гатовы_ая ўкласці ў навучанне. Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб можна было разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеру і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.

    Расклад курса

    Заняткі будуць праходзіць штопанядзелак і шточацвер ў 19:00 па Мінску, пачынаючы з 10 траўня. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары гадзіны.

    • 10 чэрвеня – Што такое інклюзія? Чаму важна дадаваць інклюзіўны кампанент у сваю дзейнасць?
    • 13 чэрвеня – Як працаваць з асаблівымі патрэбамі сваёй аўдыторыі? Што рабіць, калі няма магчымасці задаволіць запыт?
    • 17 чэрвеня – Чэк-ліст па стварэнні інклюзіўнай прасторы для розных сацыяльных групаў
    • 20 чэрвеня – Мова варожасці. Разбор кейсаў у СМІ і самааналіз. Пабудова беражлівай камунікацыі. Вучымся выкарыстоўваць карэктныя фармулёўкі, кажучы пра розныя групы. (Частка 1)
    • 24 чэрвеня – Мова варожасці. Разбор кейсаў у СМІ і самааналіз. Пабудова беражлівай камунікацыі. Вучымся выкарыстоўваць карэктныя фармулёўкі, кажучы пра розныя групы. (Частка 2)
    • 27 чэрвеня – На што важна звяртаць увагу пры падрыхтоўцы інклюзіўнага мерапрыемства? Пакрокавая інструкцыя.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Па ўсіх пытаннях можна пісаць на study.help@rada.fm.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці