SMMNI Online Camp — анлайн-курс па SMM (дэдлайн — 25 верасня)
22 верасня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Адкрыты набор на анлайн-курс па SMM для моладзі.
У праграме могуць удзельнічаць беларусы і беларускі ва ўзросце 18–25 гадоў (магчымы ўзроставыя выключэнні).
Калі: 30 верасня — 8 лістапада па панядзелках і пятніцах.
Курс будзе карысны спецыялістам-пачаткоўцам, а таксама тым, хто хоча пачаць SMM-кар’еру ці навучыцца прасоўваць праекты на прафесійным узроўні.
Што чакае ўдзельнікаў:
- карысныя веды і навыкі па стварэнні эфектыўных стратэгій у сацыяльных сетках;
- інструменты для стварэння, кіравання кантэнтам, аналітыкі і прасоўвання;
- магчымасць абмеркаваць свае праекты і стратэгіі з эксперткамі і іншымі ўдзельнікамі;
- саветы па развіццю асабістага брэнда і пабудове кар’еры ў SMM.
Удзельнікі, якія скончылі праграму, атрымаюць сертыфікат і магчымасць супрацоўнічаць са спікерамі курса.
Дэдлайн — да 25 верасня 2024 года.
SMMNI Online Camp рэалізуецца камандай TOP DROP DIGITAL, сумесна з Goethe-Institut у рамках праекта Imagine Y пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Нэла Агрэніч: «Гэта галоўны мэсэдж прапаганды – каб жанчына мірылася з абставінамі і падпарадкоўвалася сістэме»
08.03.2024
Раман Пратасевіч анансаваў сваё вяртанне ў вялікае блогерства
12.02.2024
Сяргей Міхаленка: Беларуская фатаграфія не памерла, яна проста замерла на час
11.04.2024
В Беларуси решили бороться с VPN, чтобы ограничить доступ к независимым источникам информации
24.01.2024