Амбасада Канады прымае заяўкі на гранты для падтрымкі малых праектаў у 2016–2017 фіскальным годзе
Вітаюцца прапановы ў галіне прамоўцыі гендэрнай роўнасці, аховы правоў чалавека, свабоды слова, экалагічнай устойлівасці, інклюзіі, інш. Максімальны памер гранта складае 25 тыс. канадскіх даляраў. Скрайні тэрмін – 17 ліпеня 2016 года
Амбасада Канады ў Варшаве прымае заяўкі на гранты Канадскага фонда мясцовых ініцыятыў для падтрымкі малых праектаў у 2016–2017 фіскальным годзе. Вітаюцца прапановы беларускіх недзяржаўных арганізацый і груп супольнасцей па наступных тэмах:
1) інклюзіўнае і адказнае, падсправаздачнае, кіраванне; мірны плюралізм; павага да разнастайнасці; правы чалавека (уключае падтрымку дэмакратыі, адукацыі, выбараў, свабоды слова і медыя, правоў ЛГБТ і свабоды веравызнання);
2) прамоўцыя гендэрнай роўнасці і замацаванне правоў жанчын і дзяўчынак (пашырэнне эканамічнага ўдзелу і правоў);
3) спрыянне экалагічнай устойлівасці ў пытанні змянення клімату (падтрымка карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і грамадзянскага актывізму).
Максімальны памер гранта — не больш за 25 тыс. канадскіх даляраў, аднак арганізацыя вітае запыты на фінансаванне у меньшых аб’ёмах. Заяўкі на гранты прымаюцца на ангельскай або французскай мове. Дэдлайн — 17 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці — тут.