• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Афлайн-семінар для маладых журналістаў і журналістак (дэдлайн 30 чэрвеня)

    International Media Academy запрашае маладых беларускіх журналістаў і журналістак на інтэнсіўны 4-дзённы семінар “Стварэнне сетак, абарона інфарматараў” у Варшаве.

    Тэмы семінара:
    — асноўныя аспекты кібербяспекі – у зносінах з калегами і каляжанкамі, інфарматарамі і інфарматаркамі, а таксама на сацыяльных платформах;
    — журналісцкія формы і жанры падачы матэрыялу;
    — тэхнікі інтэрв’ю;
    — крытэрыі незалежнай журналістыкі.

    Акрамя таго, на семінары вас чакае:
    — практычны блок па асновах аўдыё- і відэажурналістыкі;
    — запіс падкаста з прафесійнай тэхнікай;
    — крэш-курс па канструктыўнай журналістыцы;
    — практычнае заданне.

    Умовы падчас семінара:

    Для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыязджаюць з трэцяй краіны, арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц семінара прадугледжаны грошы на кішэнныя выдаткі і ланчы. Абавязковая ўмова пакрыцця ўсіх выдаткаў і выплата кішэнных грошай – наведванне ўсіх дзён семінара.

    Мова семінара: беларуская, руская.

    Па ўсіх пытаннях пішыце на seminarforjournalists@gmail.com 

    Заяўку можна падаць анлайн, запоўніўшы анкету па спасылцы.

    Апошні дзень падачы заявак: 30 чэрвеня 2022 года.

    Нягледзячы на тое, што ў форме арганізатары пытаюцца аб узроўні валодання рознымі навыкамі і ведамі, гэта не вызначальны фактар пры адборы заявак. Гэта інфармацыя дапаможа выбудаваць такую праграму семінара, якая ў найбольшай ступені адпавядала б вашым патрэбам.

    Арганізатары: Inter­na­tion­al Media Acad­e­my IMA у партнёрстве з Медыя Акадэмія. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў  Германіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці