• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Афлайн-семінар для маладых журналістаў і журналістак (дэдлайн 1 верасня)

    International Media Academy у партнёрстве з Медыя Акадэмія запрашае маладых беларускіх журналістаў і журналістак на інтэнсіўны 4-дзённы семінар “Стварэнне сетак, абарона інфарматараў” у Варшаве.

    Ты зараз у Еўропе, маеш невялікае анлайн-кам’юніці і хацеў_ла б адтачыць свае журналісцкія навыкі, але ў цябе няма часу на паўнавартаснае навучанне? 

    Inter­na­tion­al Media Acad­e­my IMA з Берліна запрашае маладых беларускіх журналістаў і журналістак на інтэнсіўны 4‑дзённы семінар “Стварэнне сетак, абарона інфарматараў” у Варшаве. Семінар пройдзе з 22 па 25 верасня

    Заяўку на ўдзел можна падать анлайн па гэтай спасылцы.

    Семінар арыентаваны на маладых беларускіх журналістаў-пачаткоўцаў.  

    Тэмы семінара: 

    • асноўныя аспекты кібербяспекі – у зносінах з калегамі і каляжанкамі, інфарматарамі і інфарматаркамі, а таксама на сацыяльных платформах; 

    • журналісцкія формы і жанры падачы матэрыялу; 

    • тэхнікі інтэрв’ю; 

    • крытэрыі незалежнай журналістыкі. 

    Акрамя таго, на семінары вас чакае: 

    • практычны блок па асновах аўдыё- і відэажурналістыкі; 

    • крэш-курс па канструктыўнай журналістыцы; 

    • практычнае заданне. 

    Вынікі гэтага практычнага задання ўдзельнікі і ўдзельніцы змогуць абмеркаваць на сустрэчы выпускнікоў і выпускніц напрыканцы кастрычніка 2022 года ў Варшаве. 

    Кантэкст: 

    Пасля падзей у жніўні 2020 шмат незалежных журналістаў і журналістак пакінулі Беларусь. Таксама выехалі і журналісты-пачаткоўцы, блогеры і блогеркі, стваральнікі і стваральніцы медыя-кантэнту. Цяпер яны вымушаны асвятляць падзеі і жыццё ў краіне, знаходзячыся за яе межамі. Гэта стварае асаблівыя ўмовы працы. У такіх умовах вельмі важна падвышаць дасведчанасць аб кібер-бяспецы, а таксама працягваць развіваць уласныя медыя-скілы. 

    Умовы падчас семінара: 

    Для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыязджаюць з трэцяй краіны, арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц семінара прадугледжаны грошы на кішэнныя выдаткі і ланчы. Абавязковая ўмова пакрыцця ўсіх выдаткаў і выплата кішэнных грошай – наведванне ўсіх дзён семінара. 

    Мова семінара: беларуская, руская. 

    Кантакт для сувязі: seminarforjournalists@gmail.com   

    Арганізатары: Inter­na­tion­al Media Acad­e­my IMA у партнёрстве з Медыя Акадэмія. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў  Германіі. 

    Заяўка на ўдзел

    Апошні дзень падачы заявак: 1 верасня 2022 года ўключна. 

    Арганізатары_кі звяртаюць вашу ўвагу: нягледзячы на тое, што ў форме запытваюцца аб узроўні валодання рознымі навыкамі і ведамі, гэта не вызначальны фактар пры адборы заявак. Гэта інфармацыя дапаможа арганізатарам_кам выбудаваць такую праграму семінара, якая ў найбольшай ступені адпавядала б вашым патрэбам.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці