Афлайн-курс у Вільні па стварэнні відэакантэнту (да 15 кастрычніка)
Майстэрня Відэапраектаў — гэта афлайн-курс (Вільня) па стварэнні відэакантэнту для тых, хто хоча навучыцца ствараць карысныя праграмы для і пра беларусаў і беларусак.
Курс доўжыцца 7 тыдняў і складаецца з 12 заняткаў(афлайн) і практыкі. Заняткі будуць праходзіць у чацвер (19:00 — 21:30) і ў суботу (11:00 — 16:00) у прасторы Create Cultre Studio. Старт — 23 кастрычніка, завяршэнне — 9 снежня.
Дэдлайн: 15 кастрычніка 2023.
Даслаць заяўку
У заяўку патрэбна будзе, акрамя матывацыі, дадаць кароткае апісанне ідэі, дадаць рэферэнсы і падобныя праекты, пра мэту і аўдыторыю праекта, а таксама дадаць інфу пра тое, што ў вас ужо ёсць (каманда, сцэнар, настрой і г.д.).
Курс з’яўляеццв БЯСПЛАТНЫМ. Але ад удзельнікаў і ўдзельніц курсу арганізатары прымаюць ДЭПАЗІТ памерам у 100 Euro, які вяртаюць у поўным аб’ёме на апошнім занятку.