• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адукацыйны курс «Эфектыўная прэс-служба». Мінск-Вільня. Рэгістрацыя да 11 верасня

    Бясплатны адукацыйны курс ад прафесіяналаў для прадстаўнікоў прэс-службаў. 15.09.2018 — 27.10.2018. Мінск-Вільня

    Калі вы хочаце, каб пра вашу кампанію ці арганізацыю даведалася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, калі ў вас ёсць жаданне заняць прывабнае месца ў  беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў і, нарэшце, калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё — далучайцеся.

    Піяр узнікае там, дзе адчуваюць патрэбу ў кантактах з грамадскасцю. Гэта вельмі доўгая і карпатлівая праца, якая можа адгукнуцца самымі нечаканымі і, мяркуем, прыемнымі вынікамі.

    ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ КУРСА СЛУХАЧЫ БУДУЦЬ ВЕДАЦЬ:

    ·         З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй;

    ·         Як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрэбных вам СМІ;

    ·         Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць яе;

    ·         У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а ў якім круглы стол, ці увогуле медыя-сняданак;

    ·         Якія «фішкі» дазволяць вам стаць самымі запамінальнымі пад час удзелу ў публічнай дыскусіі, ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве;

    ·         Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень;

    ·         Як прымусіць сацсеткі «таньчыць пад вашу дуду»;

    ·         Як крок за крокам ствараць брэнд сваёй арганізацыі.

    Галоўная адметнасць курса — яго практыкаарыентаванасць і мэтавая скіраванасць на патрэбы кожнага з удзельнікаў.

    Пасля курсу «Эфектыўная прэс-служба» вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і быць больш папулярнымі ў беларускім грамадстве. Асноўны трэнер — PR-спецыяліст Аляксандр Люшкевіч. Падчас курса пройдуць майстар-класы і сустрэчы з іншымі спецыялістамі ў галіне піяру, а таксама SMM.

    ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА: прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых службаў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.

    АПІСАННЕ КУРСА:  Курс «Эфектыўная прэс-служба» распачнецца 15.09.2018 і завершыцца 27.10.2018. У межах курса у Мінску па суботах пройдуць 7 заняткаў.  Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню.

    Удзел у курсе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.

    Набор скончаны, усім накіраваныя лісты на электронную пошту

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці