• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адукацыйная праграма «Курс на каштоўнасці» (дедлайн — 13 жніўня)

    Моладзевая арганізацыя ІншыЯ запрашае прадстаўні_ц беларускіх арганізацый і ініцыятыў на практыка-арыентаваную адукацыйную анлайн-праграму «Курс на каштоўнасці», якая стартуе 01.09.2023. Рэгістрацыя адкрыта да 13.08.2023.

    У свеце, які ўвесь час змяняецца, нам неабходна на нешта абапірацца ў сваёй дзейнасці. Нам патрэбна нешта, каб не даць плыні навінаў і падзей збіць нас з абранага курсу. Адно з магчымых апірышчаў — нашыя каштоўнасці. 

    Чаго чакаць

    Па выніках праграмы ты:

    • Даведаешся, што такое правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць

    • Разбярэшся чаму пералічаныя каштоўнасці называюцца скразнымі і якое дачыненне маюць да тваёй дзейнасці

    • Навучышся ўключаць каштоўнасці ў сваю працу і рэалізоўваць іх праз сваю дзейнасць

    • Зразумееш, чаго сапраўды чакае донар у праектнай заяўцы, калі запытваецца цябе пра рэалізацыю скразных каштоўнасцяў

    • Зменіш дзейнасць сваёй арганізацыі ці ініцыятывы, абапіраючыся на каштоўнасці

    • Будзеш мець магчымасць з нашай падтрымкай укараніць каштоўнасці ў працу сваёй арганізацыі ці ініцыятывы

    Эксперт_кі

    Марына Штрахава, сузаснавальніца арганізацыі ІншыЯ, мэнэджарка сацыяльных праектаў, прыхільніца скразных каштоўнасцяў

    Зміцер Радзіеўскі, сузаснавальнік і дырэктар арганізацыі ІншыЯ 

    Марыя Ландо, трэнерка-кансультантка па развіццю арганізацый грамадзянскай супольнасці

    Марына Ментусава, феміністка, CEO Gen­der Equal­i­ty Man­age­ment, CEO & co-founder Safe Skills School, калумністка Forbes Women, вядучая шоў «Женщины Тяжелого Поведения»

    Таццяна Кузняцова, экалагістка, мэнэджарка экалагічных праектаў, аўтарка курсаў Школы «Экаідэі» і матэрыялаў Ecoidea.me

    Для каго

    • Праграма разлічана на беларускіх актывіст_ак, якія могуць уплываць на прыняцце рашэнняў у сваіх арганізацыях і/ці ініцыятывах

    • Тыя, хто гатовы да зменаў у сваёй працы. Праграма максімальна скіравана на практычнае прымяненне ведаў адразу пад час адукацыі.

    • Праграма будзе праходзіць анлайн, таму нам не прынцыпова ў якой краіне ты будзеш знаходзіцца падчас адукацыі.

    Як будзе праходзіць

    Праграма будзе праходзіць з 1 верасня да 21 снежня 2023 і складаецца з двух частак:

    1. Адукацыйная частка з 01.09 па 31.10. Яна ўключае самастойнае вывучэнне тэорыі на анлайн-платформе (відэа, тэксты і інш.), а таксама практычныя заняткі ў Zoom 1 раз на тыдзень — чацвер 19:00 (па мінскім часе) — працягласцю 1,5 гадзіны. Пасля кожнага тэматычнага модуля запланавана невялікае практычнае заданне, выкананне якога будзе спрыяць падрыхтоўцы плана зменаў у тваёй арганізацыі ці ініцыятыве і зойме ад 15 хвілін да гадзіны. 

    2. Практычная частка з 01.11 па 21.12. Яна ўключае рэалізацыю падрыхтаванага плану зменаў на карысць рэалізацыі каштоўнасцяў. Каманда праграмы будзе дапамагаць у рэалізацыі планаў рознымі спосабамі.

    Для паўнавартаснага ўдзелу спатрэбіцца каля 5 гадзін на тыдзень. Найбольш зручна будзе ўдзельнічаць з камп’ютара ці ноўтбука, а для некаторых сесій дадаткова можа спатрэбіцца смартфон. 

    Мовы праграмы: беларуская і руская.

    Падрабязная праграма.

    Удзельні_цы, якія паспяхова завершаць хаця б адну з частак праграмы, атрымаюць сертыфікаты.

    Як трапіць

    Каб навучацца на праграме, неабходна запоўніць анкету https://forms.gle/NuQpTZ33T2MCZ9uQA да 23:59 13 жніўня. Не пазней за 21 жніўня ты атрымаеш адказ пра вынікі адбору на пошту, якую пазначыш пры запаўненні анкеты. Колькасць месцаў абмежаваная, таму мы пакідаем за сабою права абіраць удзельн_іц, сыходзячы з той інфармацыі, што будзе прадстаўленая ў анкетах. Пры патрэбе ўдакладнення інфармацыі мы звяжамся дадаткова па пазначаных кантактах.

    Калі ў цябе ўзніклі пытанні па правядзенні праграмы — смела пішы на пошту info@theothersby.org з пазнакай у тэме ліста «Курс на каштоўнасці».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці