• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адукацыйнай праграма для маладых журналістаў (Кіеў, 19–25 лістапада, заяўкі да 1 лістапада)

    З 19 па 25 лістапада ў Кіеве адбудзецца адукацыйная праграма для ўкраінскіх, беларускіх, польскіх і нямецкіх журналістаў «Грамадзянская журналістыка і роля лічбавага медыя-дыялогу ў жыцці грамадства».

    Удзельнікі праграмы будуць падзеленыя на групы. Яны змогуць атрымаць навыкі стварэння медыяпрадукта паводле нямецкіх стандартаў у абранай сферы (відэа, радыё, блогі), наведаць мясцовыя арганізацыі і СМІ, прыняць удзел у канферэнцыі ў Інстытуце журналістыкі КНУ ім. Тараса Шаўчэнкі.

    Для працы ўдзельнікам праграмы прапануюцца наступныя тэмы:

    - Рэформа мясцовага самакіравання ва Украіне;
    — Праблемы міграцыі ва Украіне;
    — Перспектывы сяброўства Украіны ў ЕС;
    — Як пражыць ва Украіне за 50 еўра пенсіі ці 80 еўра заробку за месяц і іншыя.

    Патрабаванне да ўдзельнікаў:
    — Жаданне вучыцца і кантактаваць з калегамі;
    — Валоданне англійскай мовай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковай умовай.

    Арганізатары праграмы — грамадская арганізацыя «Форум украінскіх журналістаў» і NGO «Burg­er­haus Ben­no­haus» (Германия). Па заканчэнні адукацыйнай праграмы ўдзельнікі атрымаюць адпаведныя дыпломы ад арганізатараў. Размяшчэнне і харчаванне ўдзельнікаў забяспечваюцца арганізатарамі, праезд аплочваецца. Ад’езд беларускіх удзельнікаў з Мінску — вечарам 18-га лістапада, вяртанне — раніцай 26-га лістапада.

    Для падачы заяўкі на удзел у мерапрыемстве неабходна даслаць ліст на адрас press@baj.by. У лісце неабходна пазначыць сваё прозвішча і імя, горад пражывання, назву выдання, з якім Вы супрацоўнічаеце, а таксама нумар мабільнага тэлефона.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці