Адукацыйнай праграма для маладых журналістаў (Кіеў, 19–25 лістапада, заяўкі да 1 лістапада)
З 19 па 25 лістапада ў Кіеве адбудзецца адукацыйная праграма для ўкраінскіх, беларускіх, польскіх і нямецкіх журналістаў «Грамадзянская журналістыка і роля лічбавага медыя-дыялогу ў жыцці грамадства».
Удзельнікі праграмы будуць падзеленыя на групы. Яны змогуць атрымаць навыкі стварэння медыяпрадукта паводле нямецкіх стандартаў у абранай сферы (відэа, радыё, блогі), наведаць мясцовыя арганізацыі і СМІ, прыняць удзел у канферэнцыі ў Інстытуце журналістыкі КНУ ім. Тараса Шаўчэнкі.
Для працы ўдзельнікам праграмы прапануюцца наступныя тэмы:
- Рэформа мясцовага самакіравання ва Украіне;
— Праблемы міграцыі ва Украіне;
— Перспектывы сяброўства Украіны ў ЕС;
— Як пражыць ва Украіне за 50 еўра пенсіі ці 80 еўра заробку за месяц і іншыя.
Патрабаванне да ўдзельнікаў:
— Жаданне вучыцца і кантактаваць з калегамі;
— Валоданне англійскай мовай вітаецца, але не з’яўляецца абавязковай умовай.
Арганізатары праграмы — грамадская арганізацыя «Форум украінскіх журналістаў» і NGO «Burgerhaus Bennohaus» (Германия). Па заканчэнні адукацыйнай праграмы ўдзельнікі атрымаюць адпаведныя дыпломы ад арганізатараў. Размяшчэнне і харчаванне ўдзельнікаў забяспечваюцца арганізатарамі, праезд аплочваецца. Ад’езд беларускіх удзельнікаў з Мінску — вечарам 18-га лістапада, вяртанне — раніцай 26-га лістапада.
Для падачы заяўкі на удзел у мерапрыемстве неабходна даслаць ліст на адрас press@baj.by. У лісце неабходна пазначыць сваё прозвішча і імя, горад пражывання, назву выдання, з якім Вы супрацоўнічаеце, а таксама нумар мабільнага тэлефона.