• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адукацыйны курс «Сацсеткі: лайкі, шэры і падабайкі 2.0» (дэдлайн — 27 сакавіка)

    Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых IFAE запрашае на курс «Сацсеткі: лайкі, шэры і падабайкі 2.0». Гэта праграма для медыйшчыкаў і камунікатараў, якія жадаюць карыстацца сацсеткамі эфектыўна. Удзельнікі навучацца граматна ставіць мэты сваёй працы ў сацыяльных сетках, абіраць аўдыторыю, ствараць кантэнт-планы і кантэнт, які «зачэпіць» людзей.

    Працягласць курса: 5 анлайн заняткаў па 1,5–2 гадзіны, а таксама выкананне заданняў.

    Калі: з 2 па 30 красавіка ў 19.00 па Мінску

    Дзе: анлайн на дыстанцыйнай навучальнай платформе.

    Заняткі вядзе Дзяніс Васількоў — журналіст і медыйшчык, які працаваў у вядомых беларускіх выданнях, займаўся распрацоўкай стратэгій ды менеджментам сацсетак.

    Запісацца на ўдзел у курсе можна да 27 сакавіка 2024 года.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Перавагай пры адборы будуць карыстацца асобы, якія ўздымаюць у сваіх акаўнтах грамадска-значныя пытанні і стымулююць дыскусію па гэтым пытанням.

    Пасля сканчэння курса вы будзеце ведаць:

    • як абіраць сацсеткі ды кантэнт пад свае мэты;
    • як ставіць мэты, якімі інструментамі карыстацца для дасягнення мэтаў;
    • як планаваць прадакшн ды публікацыю ўласнага кантэнту;
    • як запускаць сваю рэкламу, расходаваць бюджэт і атрымаць вынік;
    • на якія лічбы глядзець і як планаваць і паляпшаць прадукт.

    Пасля сканчэння курса вы будзеце ўмець:

    • рабіць кантэнт-план;
    • ствараць цікавы кантэнт;
    • планаваць прадакшн;
    • разлічваць выдаткі на прасоўванне свайго кантэнта.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці