Адкрываецца школа сучаснай журналістыкі ў Гродна
Пісаць навіны, браць інтэрв’ю, рабіць рэпартажы, а яшчэ — навучыцца фатаграфаваць, здымаць відэа, рабіць інфаграфіку. Усё гэта магчыма ў Школе сучаснай журналістыкі, якая пачынае працаваць у Гродне ўжо ў кастрычніку.
Сучасны журналіст павінен быць універсальным салдатам, здольным не толькі якасна і цікава пісаць, але і здымаць, рабіць свае матэрыялы візуальна прывабнымі.
Авалодаць у кароткія тэрміны асновамі журналістыкі з дапамогай прафесіяналаў прапануе «Студыя карысных кампетэнцый».
Наша Школа будзе працаваць з лістапада 2016 г. да лютага 2017 г.
Заняткі ў Школе будуць праходзіць як па вечарах (1–2 разы на тыдзень па 2 гадзіны), так і ў фармаце трэнінгаў выхаднога дня (па 6 гадзін у суботы або нядзелі).
Заняткі будуць праводзіць толькі практыкуючыя журналісты з вялікім досведам працы ў мясцовых і нацыянальных сродках масавай інфармацыі. Слухачы Школы атрымаюць магчымасць публікавацца ў інтэрнэт-выданнях Гродна.
Агульная працягласць курсу — 84 гадзіны (3 месяцы).
Кошт курса:
120 руб. за ўвесь курс. Слухачы, якія выконваюць штотыднёвыя хатнія заданні, атрымліваюць зніжку 30 %.
Як аплачваць:
На разліковы рахунак установы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»:
Прыватная ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»
Р/р 3015004139004 у ААТ «Банк БелВЭБ», г. Мінск, код 226, УПН 591018095 (прызначэнне плацяжу — Аплата за курс без ПДВ).
Як запісацца:
Запоўніць электронную форму заяўкі або напісаць па электроннай пошце edustudio.hrodna@gmail.com
Ёсць пытанні?
Будзем рады адказаць!
Тэлефануйце +375 33634 10 41