• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адкрыты набор удзельнікаў на “Лабараторыю Медыяменеджменту” у Львове (да 20 лістапада)

    Магістарская праграма «Медыякамунікацыі Украінскага Каталіцкага Універсітэта» сумесна з  DW Akademie пры інфармацыйнай падтрымцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) абвяшчаюць набор у міжнародную «Лабараторыю Медыяменеджменту».

    Лабараторыя будзе працаваць цягам чатырох дзён — з 6 па 9 снежня ў Львове.

    У час сустрэчы будуць прадстаўленыя ідэалогія праектнага менеджменту, асаблівасці фарміравання крэатыўнага мыслення пры стварэнні кантэнту і стратэгіі яго прасоўвання, якія ўжо былі задзейнічаны ва Украіне.

    «Лабараторыя» будзе складацца з адукацыйнай (лекцыі ды трэнінгі) і азнаямленчай (сустрэчы з вядомымі гульцамі ўкраінскага медыярынку) частак.

    Сустрэча скіраваная на тое, каб:
    — пазнаёміць рэдактараў і журналістаў беларускіх СМІ,  а таксама прадстаўнікоў НГА, якія маюць медыйныя праекты, са спецыфікай украінскай медыяіндустрыі;
    — прэзентаваць досвед пабудовы сучасных бізнэс-мадэляў для разнастайных медыяпраектаў;
    — раскрыць сакрэты прасоўвання кантэнту і спосабы ўзаемадзеяння з аўдыторыяй.

    Спікерамі і трэнерамі выступяць топ-менеджары ўкраінскіх анлайн, тэле- і друкаваных медыя, сярод якіх:

    • - Вольга Захарава, дырэктар па стратэгічным маркетынгу “Медиа Группа Украина”
    • - Ірына Когут, Дырэктар па развіццю PM Busi­ness Solu­tion, бізнэс-трэнер, сяброўка Украінскай асацыяцыі кіравання праектамі «УКРНЕТ» і Тетяна Лебидь, Дырэктар PM Busi­ness Solu­tion
    • - Юры Марчанка, галоўны рэдактар анлайн-выдання Платформа
    • - Орэст Білоскурскі, маркетынг-дырэктар тэлегрупы Украіны StarLight­Media
    • - Раман Заяц, эксперт па радыявяшчанні, медыя-трэнер, журналіст.

    Да ўдзелу ў «Лабараторыі Медыяменеджменту» запрашаюцца 20 прадстаўнікоў беларускіх медыя і медыяпраектаў.

    Каб паўдзельнічаць у адборы да ўдзелу ў сустрэчы, неабходна  да 20.11.16 запоўніць анлайн-апытанку.

    Удзел у «Лабараторыі» бескаштоўны, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў забяспечваюць арганізатары, выдаткі за праезд цягніком да Львова і назад вяртаюцца на месцы правядзення сустрэчы.

    Тэрмін падачы заявак на ўдзел — да 20 лістапада 2016 г.

    Пытанні можна дасылаць на электронную скрыню mediamanagementbelarus@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці