Адкрыты набор удзельнікаў на “Лабараторыю Медыяменеджменту” у Львове (да 20 лістапада)
Магістарская праграма «Медыякамунікацыі Украінскага Каталіцкага Універсітэта» сумесна з DW Akademie пры інфармацыйнай падтрымцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) абвяшчаюць набор у міжнародную «Лабараторыю Медыяменеджменту».
Лабараторыя будзе працаваць цягам чатырох дзён — з 6 па 9 снежня ў Львове.
У час сустрэчы будуць прадстаўленыя ідэалогія праектнага менеджменту, асаблівасці фарміравання крэатыўнага мыслення пры стварэнні кантэнту і стратэгіі яго прасоўвання, якія ўжо былі задзейнічаны ва Украіне.
«Лабараторыя» будзе складацца з адукацыйнай (лекцыі ды трэнінгі) і азнаямленчай (сустрэчы з вядомымі гульцамі ўкраінскага медыярынку) частак.
Сустрэча скіраваная на тое, каб:
— пазнаёміць рэдактараў і журналістаў беларускіх СМІ, а таксама прадстаўнікоў НГА, якія маюць медыйныя праекты, са спецыфікай украінскай медыяіндустрыі;
— прэзентаваць досвед пабудовы сучасных бізнэс-мадэляў для разнастайных медыяпраектаў;
— раскрыць сакрэты прасоўвання кантэнту і спосабы ўзаемадзеяння з аўдыторыяй.
Спікерамі і трэнерамі выступяць топ-менеджары ўкраінскіх анлайн, тэле- і друкаваных медыя, сярод якіх:
- - Вольга Захарава, дырэктар па стратэгічным маркетынгу “Медиа Группа Украина”
- - Ірына Когут, Дырэктар па развіццю PM Business Solution, бізнэс-трэнер, сяброўка Украінскай асацыяцыі кіравання праектамі «УКРНЕТ» і Тетяна Лебидь, Дырэктар PM Business Solution
- - Юры Марчанка, галоўны рэдактар анлайн-выдання Платформа
- - Орэст Білоскурскі, маркетынг-дырэктар тэлегрупы Украіны StarLightMedia
- - Раман Заяц, эксперт па радыявяшчанні, медыя-трэнер, журналіст.
Да ўдзелу ў «Лабараторыі Медыяменеджменту» запрашаюцца 20 прадстаўнікоў беларускіх медыя і медыяпраектаў.
Каб паўдзельнічаць у адборы да ўдзелу ў сустрэчы, неабходна да 20.11.16 запоўніць анлайн-апытанку.
Удзел у «Лабараторыі» бескаштоўны, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў забяспечваюць арганізатары, выдаткі за праезд цягніком да Львова і назад вяртаюцца на месцы правядзення сустрэчы.
Тэрмін падачы заявак на ўдзел — да 20 лістапада 2016 г.
Пытанні можна дасылаць на электронную скрыню mediamanagementbelarus@gmail.com