Адкрыты набор на майстары-класы “Беларусь у фокусе” (да 20 красавіка)
Майстар-класы пройдуць 28-29 красавіка і стануць завяршальным этапам міжнароднага журналісцкага конкурса “Беларусь у фокусе”, які сёлета праходзіць ужо ў пяты раз. Сярод удзельнікаў – пераможцы і сябры журы згаданага вышэй конкурса, рэдактары міжнародных выданняў.
Падчас майстар-класаў вы зможаце:
- папрацаваць разам з замежнымі і беларускімі журналістамі над артыкуламі пра Беларусь пад кіраўніцтвам рэдактараў буйнейшых міжнародных выданняў – Джудзіт Соал, The Guardian, і Міхала Патоцкага, Dziennik Gazeta Prawna. Лепшая ідэя, распрацаваная падчас майстар-класаў, атрымае сродкі на яе рэалізацыю;
- навучыцца прасоўваць свае матэрыялы ў сацсетках, рабіць пітчы і прадаваць свае матэрыялы рэдактару, бліжэй пазнаёміцца з журналістыкай канфлікта;
- пазнаёміцца з пераможцамі і ўдзельнікамі журналісцкага конкурса, усталяваць з імі прафесійныя кантакты, наладзіць супрацу і распрацаваць сумесныя праекты.
ДЗЕ: Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб, вул. Веры Харужай 3–601
КАЛІ: 28–29 красавіка
Для ўдзелу ў адборы на майстар-класы запоўніце, калі ласка, заяўку да 20 красавіка. Пра вынікі адбору паведамяць 21–22 красавіка. Перавага будзе аддавацца матываваным асобам з добрым узроўнем размоўнай англійскай мовы (некаторыя трэнеры і ўдзельнікі майстар-класаў – англамоўныя).
Майстар-класы як фінальны этап журналісцкага конкурса, а таксама цырымонія ўзнагароджання пераможцаў упершыню пройдуць у Мінску.
Гэтая падзея на ФБ