Адкрыты набор на Belarus Urban Fellowship 2019 (да 15 чэрвеня)
Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Belarus Urban Fellowship-2019. Urban Fellowship створаная для новых лідарак/лідараў, якія займаюцца развіццём сваіх рэгіёнаў і гарадоў, каб узмацніць іх уздзеянне і спрыяць новай хвалі грамадскай актыўнасці. Заяўкі прымаюцца да 15 чэрвеня 2019.
Хто можа падавацца
Belarus Urban Fellowship скіраваная да прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 30 гадоў і стала знаходзяцца ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай).
Праграма Urban Fellowship:
-
Тры трохдзённыя навучальныя сесіі, якія прысвечаныя развіццю PR-навыкаў, паглыбленню экспертызы ў рэгіянальным/гарадскім развіцці і паляпшэнню менеджерскіх здольнасцяў. Сесіі з найлепшымі беларускімі экспертамі пройдуць у жніўні, верасні і кастрычніку.
-
Удзел у распрацоўцы новай версіі Рэйтынгу беларускіх гарадоў (жнівень-верасень) і арганізацыя прэзентацыі Рэйтынгу ў сваім горадзе (кастрычнік).
-
Навучальны візіт у Берлін, у межах якога ўдзельнікі сустракаюцца з прадстаўнікамі выбітных урбаністычных арганізацый, культурных пляцовак, аналітычных цэнтраў і НДА Германіі (лістапад).
-
Праца над уласнымі праектамі і развіццё асабістых навыкаў пры дапамозе каманды Цэнтра новых ідэй.
Крытэрыі і адбор:
Праграма Belarus Urban Fellowship скіраваная да прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў. Мы шукаем новых лідараў, якія маюць не больш за 30 гадоў і стала знаходзяцца ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай). Профілі ранейшых удзельнікаў праграмы (як і трэнераў) даступныя на мікрасайце Belarus Urban Fellowship.
Для падачы на ўдзел у праграме патрэбныя толькі два дакументы:
-
Рэзюмэ, у якім будуць выразна зазначаныя дасягненні заяўніка.
-
Матывацыйны ліст, у якім будзе зазначана, якім чынам удзел у праграме дапаможа Вам, Вашай камандзе і гораду.
Цэнтр новых ідэй пакрывае кошты ўдзелу ў праграме. Заяўкі прымаюцца на belarusurbanfellowship@gmail.