Адкрытая сустрэча «Падзеі ў Арменіі вачыма беларускіх журналістаў» — 17 траўня, 19:00
Менш за месяц спатрэбілася апазіцыйнай фракцыі «Елк», каб спачатку вывесці на вуліцы дзясяткі тысяч пратэстуючых, а затым аб’явіць нацыянальны страйк і прымусіць прэм’ер-міністра Сержа Саргсяна сыйсці ў адстаўку.
Як працаваць журналістам у чужой краіне ва ўмовах штаттысячных грамадскіх пратэстаў: пытанні побыту, пошуку інфармацыі, бяспекі.
-
У чым феномен хуткіх пераменаў у Арменіі?
-
Хто стаяў за шматтысячнымі страйкамі і акцыямі грамадзянскага супраціву?
-
Як СМІ паўплывалі на падзеі?
Пра ўсё гэта раскажуць беларускія журналісты, якія працавалі на месцы падзей падчас грамадскіх акцый у Арменіі. Юрась Карманаў з Associated Press, Аляксандр Баразенка з тэлеканала “Белсат”, Антон Трафімовіч з “Радыё Свабода” падзеляцца сваімі ўражаннямі ад сёлетняй камандзіроўкі ў Ерэван.
Месца: Офіс ГА “БАЖ”, вул. Кальварыйская, 16–265 (4 паверх).
Дзень і час: 17 траўня, чацвер, 19:00
Уваход вольны! Але ласкава просім папярэдне зарэгістравацца
Фота Amos Chapple, «Радыё Свабода»